Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
230029, г. Гродна,
вул. Горкага, 51
Электронная пошта:
info@rik.by, grrik@mail.grodno.by
Тэлефон: 8 (0152) 72-01-40
Факс: 8 (0152) 72-16-17

7 ліпеня 2017

8 ліпеня - Свята рыбака «В Озерах клев… О!» (аг. Азёры, каля выратавальнай станцыі «Азёры» на беразе возера Белае). Пачатак у 16:00.

У разгар лета, у другую нядзелю ліпеня, у некаторых краінах адзначаецца прафесійнае свята - Дзень рыбака. І мы не выключэнне. Так, Азёрскі цэнтр культуры ў чацвёрты раз правядзе падобнае свята. 
8 ліпеня ў аграгарадку Азёры каля выратавальнай станцыі на беразе возера Белае традыцыйна адбудзецца брэндавае мерапрыемства - Свята рыбака «В Озерах клев… О!». Яно праводзіцца з мэтай арганізацыі цікавага вольнага часу жыхароў і гасцей аграгарадка Азёры, а таксама павышэння цікавасці насельніцтва да занятку рыбалоўствам. Галоўным складнікам мерапрыемства з'яўляюцца спаборніцтвы па рыбнай лоўлі.
Гасцей свята чакаюць яркія канцэртныя нумары калектываў аматарскай творчасці клубных устаноў Гродзенскага раёна. Творчыя работнікі Азёрскага цэнтра культуры запросяць ўсіх жадаючых паўдзельнічаць у забаўляльна-гульнёвай праграме «Рыбалка па-Азёрску». Будзе арганізавана работа дзіцячых атракцыёнаў, выязны гандаль, пракат катамаранаў і шмат цікавага.
Кульмінацыяй свята стане падвядзенне вынікаў спаборніцтваў па рыбнай лоўлі і ўзнагароджанне пераможцаў. Добры настрой, актыўнасць і дух спаборніцтваў абяцае панаваць на працягу ўсяго дня. Скончыцца мерапрыемства святочнай дыскатэкай.