Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
230029, г. Гродна,
вул. Горкага, 51
Электронная пошта:
info@rik.by, grrik@mail.grodno.by
Тэлефон: 8 (0152) 72-01-40
Факс: 8 (0152) 72-16-17

Культура

Афіцыйны сайт аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі

Гродзенскі раён –адзін з рэгіёнаў Беларусі, багаты сваімі культурнымі традыцыямі. Народныя промыслы, абрады, звычаі, архітэктурныя помнікі складаюць магутны пласт гісторыка-культурнай спадчыны.
Захаванне і развіццё самадзейнай народнай творчасці, адраджэнне народных промыслаў і рамёстваў з'яўляецца прыярытэтным напрамкам у рабоце ўстаноў культуры раёна.
У установах культуры вядзецца мэтанакіраваная работа па арганізацыі вольнага часу насельніцтва, развіццю творчых здольнасцей дзяцей і моладзі, задавальненні культурнага попыту насельніцтва, папулярызацыі значных дзяржаўных і гістарычных дат, народных святаў і абрадаў.
Ва ўстановах культуры працуюць таленавітыя, адданыя сваёй справе кіраўнікі і самабытныя майстры, цікавыя калектывы і выканаўцы з яркай творчай індывідуальнасцю.
Творчае жыццё раёна багата і разнастайна. Штогод праводзяцца агляды-конкурсы вакальна-харавога, харэаграфічнага жанраў, фальклорных калектываў, аматарскіх аб'яднанняў, шматдзетных сем'яў, гульнявых праграм «Парк забаў», маладых спецыялістаў, фестываль дзіцячай эстраднай творчасці «Вясёлка талентаў», фестываль фальклору «Вяртанне ды вытокаў», фестываль-конкурс сярод навучэнцаў музычных школ «Музычны красавік», конкурс фартэпіянных ансамбляў «Восеньскі экспромт», конкурс побытавых танцаў «Восень у стылі этна», конкурс на лепшую навагоднюю ёлку. На працягу апошніх некалькіх гадоў сталі традыцыйнымі наступныя мерапрыемствы: абласны адкрыты фестываль духавой музыкі «Фанфары сяброў», дзіцячы мастацкі пленэр «Котра ART - фэст». Шмат гасцей прысутнічае і на традыцыйных святкаваннях,  якія ўжо сталі раённымі брэндамі. Сярод іх  свята «Адэльскі фэст», «Свята млынароў» у Адэльску – у 2014 годзе праект «Свята млынароў» заняў першае месца ў Рэспубліцы Беларусь па выніках адкрытага конкурсу на «Лепшы праект турыстычнай падзеі 2014 года ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях»; «Свята вяндліны» ў аг.Капцёўка; «Свята рыбака» ў аг.Азёры; «Паміж намі, суседзямі» і «Свята беларускай лялькі» ў аг.Індура; «Свята лісічкі» у аг.Парэчча. Гродзенскі раён мае унікальны аб'ект – Аўгустоўскі канал. Штогод на тэрыторыі Аўгустоўскага канала праводзіцца цыкл розных мерапрыемстваў: міжнародны фестываль "Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў", свята "Аўгустоўскі канал запрашае сяброў", адкрыты веласіпедны марафон Гродзенскага раёна "Суседзі". На працягу шэрага гадоў на Аўгустоўскім канале праходзіць сплаў байдарачнікаў Літвы, Польшчы і Беларусі. Для турыстаў на Аўгустоўскім канале арганізаваны дэгустацыя страў нацыянальнай кухні Адэльскага Цэнтра культуры і народнай творчасці і анімацыйныя праграмы «Забавы па-жытамлянску» Жытамлянскага дома фальклору і «Гулянка па-квасоўску» Квасоўскага Цэнтра культуры.