Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
230029, г. Гродна,
вул. Горкага, 51
Электронная пошта:
info@rik.by, grrik@mail.grodno.by
Тэлефон: 8 (0152) 72-01-40
Факс: 8 (0152) 72-16-17

Свята-Мікалаеўская царква ў в. Лаша

У 25-ці кіламетрах ад абласнога горада Гродна, з левага боку ад трасы Гродна–Ваўкавыск размясцілася невялікае сяло Лаша, дзе ўзвышаюцца купалы Свята-Мікалаеўскай царквы. Храм не адзін раз з часу свайго заснавання змяняў свой знешні выгляд. Як вядома (гэта пацвердзілі надпісы на дошцы з каменя, выяўленыя падчас апошняй рэстаўрацыі царквы ў 1993г.), з капліцы на магіле магната вёскі Лаша у 1819г. была збудаваная званніца. А храм у Лашы быў пабудаваны ў 1805 г. дзякуючы старанням былога тады парафіяльнага святара Іаана Канькоўскага. Храм быў драўляным, з прастолам у імя святога Цудатворца Мікалая. У 1863 г. царква перабудоўвалася, меркавалася,што будзе ў ёй тры прастолы, але Мітрапаліт Літоўскі і Віленскі Іосіф (Сямашка) асвяціў у Лашанскай царкве прастол у імя Свяціцеля Мікалая. У пачатку 18 стагоддзя (1708г.) каля вёскі Лаша прайшоў бой са шведамі, Захавалася легенда, што ў Лашанскую царкву шведы завялі сляпога каня і паставілі перад абразом Мікалая Угодніка. Конь ачуняў, а абраз з тых часоў страціў цудатворную сілу. Асаблівую  цікавасць выклікае званніца. Пад напорам каталіцызму ў 18 стагоддзі яна стала уніяцкай, падпарадкаванай Папе Рымскаму. У апошнюю вайну царкоўны будынак пацярпеў падчас баёў, снарад трапіў у алтарную частку і многае разбурыў. Помнік 3-й  катэгорыі каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (пратакол навукова-метадычнага савета № 116 ад 25.01.2006).