Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
230029, г. Гродна,
вул. Горкага, 51
Электронная пошта:
info@rik.by, grrik@mail.grodno.by
Тэлефон: 8 (0152) 72-01-40
Факс: 8 (0152) 72-16-17

СМI

Сродкі масавай інфармацыі становяцца асноўным інструментам арыентацыі чалавека ў сучасным свеце.
"Газета – гэта секундныя стрэлкі гісторыі. І за гэтымі секундамі столькі лёсаў прайшло праз газету" (Шопенгауэр).
«Перспектыва» – першае выданне, зарэгістраванае на тэрыторыі горада Гродна. Нарадзілася яна 25 верасня 1939 года. Чытацкая аўдыторыя – жыхары горада і Гродзенскага раёна. Пасля далучэння да Гродзенскага Скідзельскага і Сапоцкінскага раёнаў газета становіцца органам райкама і райвыканкама, але па-ранейшаму на яе старонках адлюстроўваецца жыццё не толькі гэтага рэгіёна, але і абласнога цэнтра, які па волі лёсу стаў адначасова і раённым.
«Перспектыва» сёння – гэта больш за дзесяць тысяч экземпляраў газеты штотыдзень як у горадзе, так і на сяле. Гэта сем штатных творчых работнікаў і каля пяцідзесяці пазаштатных. Гэта «Наша радыё», якое вяшчае штодня на канале 66,98 УКХ і па правадной сетцы.
Няма такой сферы чалавечай дзейнасці, аб якой  ні расказвала б газета. Таму з кожным годам чытачоў выдання становіцца ўсё больш, як і газетных рубрык. На сёння іх налічваецца больш за 60. У газеце выходзіць некалькі прыкладанняў – «Скідзельскі мерыдыян», «Здароўе», «Чалавек і закон», «Скрыжаванне», «Сонечны зайчык», «Чытацкая лятучка» і іншыя. Акрамя гэтага, штотыдзень праграма тэлебачання 36 каналаў, тэатральная і кінаафіша, прагноз надвор'я, гараскопы, сканворды і крыжаванкі. Годнае месца на старонках выдання займаюць старонка дзелавога чалавека – «Спажывец», «Рэклама для ўсіх» і іншыя.
Больш падрабязна аб газеце «Перспектыва» вы зможаце даведацца на нашым сайце www.perspektiva-info.by .
Усе жыхары раёна маюць магчымасць прыёму асноўных рэспубліканскіх тэлеканалаў. Вядзецца актыўная работа па развіццю сеткі кабельнага тэлебачання. Кабельнае тэлебачанне працуе ў аграгарадках Верцялішкі, Абухава, Квасоўка, г. Скідзелі і  абслугоўвае амаль 2000 абанентаў. Усе аператары прадастаўляюць сацыяльныя льготы па аплаце і падключэнні для розных катэгорый. Эфірнае тэлебачанне СВК «Кастрычнік-Гродна» «Каскад» больш за 10 гадоў трансліруе перадачы на суседнія раёны вобласці, выходзіць 2 разы ў тыдзень, дае час для трансляцыі службам ДАІ, МНС, медыцыны, адукацыі і інш. Дэманструюцца віншавальныя праграмы, перадачы, якія носяць выхаваўчы характар. Абаненцкая плата з карыстальнікаў кабельнага тэлебачання не спаганяецца ў в. Абухава, і в. Квасоўка, дзе сеткі кабельнага ТБ належаць гаспадаркам.

Афіцыйны сайт газеты "Перспектыва"