Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
230029, г. Гродна,
вул. Горкага, 51
Электронная пошта:
info@rik.by, grrik@mail.grodno.by
Тэлефон: 8 (0152) 72-01-40
Факс: 8 (0152) 72-16-17

Свята - Пакроўская царква ў в. Мількаўшчына

Яркай асаблівасцю в. Мількаўшчына можна лічыць Свята- Пакроўскую царкву, пабудаваную ў 1904 г. на сродкі і пры актыўным садзейнічанні генерал-лейтэнанта, удзельніка руска-турэцкай вайны, начальніка Санкт-Пецярбургскага ваеннага гарнізона Канстанціна Шырмы, пасля пахаванага каля яе. Узорам для праекта царквы стаў гарнізонны храм у сталіцы Расіі – Санкт-Пецярбургу.
Царква была пабудавана ў стылі эклектыкі з элементамі гістарычнага рускага стылю з чырвонай асобай цэглы і ўяўляла сабой аднанефны храм з трансептам, шасціграннай апсідай і сакрысціямі. Над уваходам - васьмігранная двух'ярусная званніца, якую вянчае шацер з лукавіднай галавой. У сістэме перасячэння нефа з трансептам - васьмігранны барабан, які завяршаецца купалам і чатырма малымі галоўкамі лукавіднай формы. Акрамя цэнтральнага ўваходу і ўваходу ў бабінец, маюцца яшчэ два бакавых, сіметрычна размешчаных у крылах трансепта. Фасад дэкараваны прыбранымі какошнікамі, пілястрамі, прафіляванымі карнізамі і цягамі, паяскамі, філёнгамі, сандрыкамі, ліштвой . Будавалі храм усім светам. Небывалы энтузіязм дазволіў скончыць будаўніцтва ўсяго за 2 гады. У ліпені 1909г. адбылося асвячэнне храма ў гонар Пакрова Багародзіцы. Асаблівую актыўнасць у справе добраўпарадкавання храма праявіла мясцовая заможная сям'я Мазалеўскіх, якая падарыла суполцы выдатнай працы іканастас з дуба. Іканастас першапачаткова ствараўся ў адпаведнасці з кіётамі абразоў і разьбой па дрэве ў розных элементах інтэр'еру, складаючы цудоўны ансамбль.
Дзве вайны ХХ стагоддзя не пакінулі на храме ні адной драпіны. У пасляваенны час найпрыгажэйшы храм быў ператвораны ў зернясховішча з млыном. Вельмі хутка будынак храма, пазбаўлены догляду, прыйшоў ў непрыдатнасць і стаў патроху разбурацца. І толькі ў 1988г. пачалі актыўна весціся аднаўленчыя работы, якія выконвалі мясцовыя майстры.
Лукавіднападобныя купалы, какошнікі фасада, рэдкай прыгажосці працы іканастас - усё гэта дазваляе аднесці храм да лепшых узораў праваслаўнай архітэктуры Беларусі пачатку 20 стагоддзя.
Помнік 3-й катэгорыі каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (пратакол навукова-метадычнага савета № 116 ад 25.01.2006).