Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
230029, г. Гродна,
вул. Горкага, 51
Электронная пошта:
info@rik.by, grrik@mail.grodno.by
Тэлефон: 8 (0152) 73-89-02
Факс: 8 (0152) 73-89-22

Адукацыя


Афіцыйны інтэрнэт-сайт упраўлення адукацыі Гродзенскага райвыканкама - http://grodno-roo.grodno-region.edu.by 
Начальнік упраўлення адукацыі – АКСАМІТ Таццяна Міхайлаўна, тэл. 68-07-98
15 студзеня 1940 года — дата заснавання Гродзенскага раёна.
1940 год — на тэрыторыі сучаснага Гродзенскага раёна функцыянавала 142 школы, у якіх вучыліся 10 тысяч дзяцей і каля тысячы дарослых. У гэтых установах працаваў 161 педагог.
1974 год — у раёне дзейнічала 40 пачатковых, 38 васьмігадовых, 23 сярэднія школы, у якіх вучыліся 14 250 навучэнцаў.
1990 год — аддзел адукацыі уключаў 12 пачатковых, 24 няпоўныя сярэднія, 25 сярэдніх школ, 1 школу-інтэрнат, 2 спецшколы, у якіх вучыліся 9253 навучэнцаў.
01.07.2013 — утвораны аддзел адукацыі, спорту і турызму шляхам рэарганізацыі ў форме зліцця аддзела адукацыі і аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Гродзенскага райвыканкама.
Сёння:
4536 навучэнцаў,якія вучацца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі,
1752 выхаванца– ва ўстановах дашкольнай адукацыі,
3002 навучэнца– ва ўстановах дадатковай адукацыі.
Галоўнай задачай, якая стаіць перад адукацыяй раёна, з'яўляецца павышэнне эфектыўнасці і якасці адукацыі праз развіццё асобасна-арыентаваных падыходаў да вучэбна-выхаваўчага працэсу. Сістэма адукацыі ў раёне прадстаўлена дашкольнай, агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыяй і ўключае ў сябе 18 сярэдніх школ, 1 базавую школу, 2 вучэбна-педагагічныя комплексы «Яслі-сад-сярэдняя школа», 18 яслей-садоў, 2 дашкольныя цэнтры развіцця дзіцяці, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, 2 санаторныя школы-інтэрната, Парэчскую дзяржаўную дапаможную школу-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, Гродзенскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр, Гродзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, аздараўленчы лагер «Сузор’е», 3 дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы, 2 фізкультурна-спартыўныя клубы.
Асноўнымі прыярытэтамі з'яўляюцца здароўезберажэнне ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, развіццё творчых здольнасцей адораных і матываваных вучняў, паспяховая сацыялізацыя выпускнікоў, захаванне правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх. 
Укараняюцца новыя формы дашкольнай адукацыі, пашыраецца спектр дадатковых адукацыйных паслуг. Забяспечваецца 100-працэнтны ахоп дзяцей 5-гадовага ўзросту падрыхтоўкай да школы. Зніжаецца ўзровень захворвання дзяцей дашкольнага ўзросту. 
Удасканальваецца сістэма работы па выяўленні, падтрымцы і развіцці таленавітых дзяцей і моладзі. Дзейнасць з таленавітымі дзецьмі будуецца праз арганізацыю інтэлектуальных і творчых конкурсаў, алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, працу вочна-завочных школ, супрацоўніцтва з ВНУ. Створаны механізм заахвочвання адораных дзяцей: заснаваны стыпендыі для навучэнцаў, якія дасягнулі поспехаў у адукацыйнай дзейнасці, у творчых і спартыўных мерапрыемствах. 
Назіраецца пазітыўная дынаміка ў забеспячэнні якасці адукацыі: расце працэнт вучняў, якія вучацца на высокім, дастатковым і сярэднім узроўнях, павялічваецца колькасць выпускнікоў, якія паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. 
Працягваецца праца па стварэнні адзінай інфармацыйнай прасторы, ўкараненні інфармацыйных тэхналогій у адукацыйны працэс і кіраўніцкую дзейнасць. 
Склалася і развіваецца гуманістычная выхаваўчая сістэма са сваімі традыцыямі. У ходзе развіцця выхаваўчай сістэмы па-новаму сфармулявана канцэпцыя школы. Галоўнай мэтай з'яўляецца асобасны рост усіх удзельнікаў выхаваўчага працэсу, фарміраванне грамадзянскай пазіцыі і здольнасць да самавызначэння. Сучасныя падыходы адзначаны ў арганізацыі самакіравання, 6-га школьнага дня, летняй працы і адпачынку выхаванцаў і навучэнцаў. Актуальнай з'яўляецца работа па прафілактыцы сацыяльнага сіроцтва, супрацьпраўных дзеянняў непаўналетніх. 
Ствараюцца ўмовы для развіцця і ўдасканалення прафесійнага майстэрства педагогаў. 
Паслядоўна выконваюцца паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця.