Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
230029, г. Гродна,
вул. Горкага, 51
Электронная пошта:
info@rik.by, grrik@mail.grodno.by
Тэлефон: 8 (0152) 72-01-40
Факс: 8 (0152) 72-16-17

Ганаровыя грамадзяне

БЕЛЫ БАРЫС ІВАНАВІЧ

Нарадзіўся 25.05.1923 года ў г. Скідзелі Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Па спецыяльнасці –настаўнік гісторыі.
З ліпеня 1943 года па 1944 год ваяваў у партызанскім атрадзе імя Леніна Беластоцкага злучэння. Пасля вызвалення Беларусі ваяваў у складзе 5-й арміі  (120-я стралковая дывізія, 336-ы стралковы полк) 2-га Беларускага фронту. З мая 1945 года па сакавік 1946 года – служба ў радах Савецкай Арміі.
За праяўленую мужнасць і гераізм у гады Вялікай Айчыннай вайны, шматгадовую добрасумленную працу ў перапрацоўчай прамысловасці узнагароджаны ордэнам «Чырвонай зоркі» (1946 г.), медалём «За перамогу над Германіяй» (1946 г.), ордэнам «Айчыннай вайны» 2-й ступені (1946 г.), ордэнам «Айчыннай вайны» 1-й ступені (1985 г.), юбілейнымі медалямі, ордэнам «Знак Пашаны» (1976 г.), медалём «Ветэран працы» (1983 г.). Воінскае званне – капітан.
Працоўную дзейнасць пачаў 1 красавіка 1946 года выкладчыкам Яворскай пачатковай школы Казлоўшчынскага раёна Гродзенскай вобласці. У маі 1946 года абраны сакратаром Казлоўшчынскага РК ЛКСМБ. З 1949 па 1954 год працаваў настаўнікам гісторыі ў Дзятлаўскім раёне. Са студзеня 1954 года па снежань 1959 года – старшыня праўлення калгаса «Кастрычнік» Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.
З снежня 1959 года па 1961 год працаваў упраўляючым аддзяленнем Скідзельскага сахкамбіната. 1961-1962 гг. – сакратар партбюро, кіраўнік аддзялення калгаса «Скідзельскі». З 1963 года – выкладчык гісторыі Скідзельскай школы рабочай моладзі. З 1965 года па 1992 год – загадчык бурачным пунктам, аграном-інспектар, інжынер па грамадзянскай абароне і спецрабоце Скідзельскага сахкамбіната.
На падставе Палажэння аб парадку прысваення звання «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна», рашэннем Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў ад 1 кастрычніка 2008 года Беламу Барысу Іванавічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна».
Памёр 29 снежня 2012 года.


ДАРАФЕЙЧЫК МІХАІЛ СЦЯПАНАВІЧ

Нарадзіўся 28.10.1936 года ў г. Скідзелі Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.
З 1955 па 1958 год – служба ў радах Савецкай Арміі. З 1958 па 1962 год – вучоба ў Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце па спецыяльнасці «аграном». З 1962 года па 1963 год – кіраўнік саўгаса імя Леніна Гродзенскага раёна. З 20.04.1963 па 25.12.1963 – загадчык навучальнай гаспадаркай СПТВ №26 Гродзенскага раёна. 1963 - 1965 гг. – інспектар-партарганізатар парткама Навагрудскага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення, інструктар аргаддзела Навагрудскага райкама КПБ.
1965 - 1967 гг. – вучоба ў Мінскай вышэйшай партыйнай школе. 1967-1968 гг. – інструктар па арганізацыйна-партыйнай рабоце Гродзенскага абкама КПБ. 1968 - 1990 гг. – другі сакратар Гродзенскага райкама КПБ. 1990-1991 гг. – першы сакратар Гродзенскага райкама КПБ.
1991-1993 гг. – дырэктар малога прадпрыемства «Сторк». 1993-1994 гг. – галоўны спецыяліст Гродзенскага райвыканкама па пытаннях прыватызацыі, раздзяржаўлення. 1994-1996 гг. - намеснік кіраўніка Скідзельскага філіяла  АКБ «Пріорбанк». 1996-2003 гг. – загадчык канцылярыяй Галаўнога філіяла ААТ «Пріорбанк» г. Гродна.
За шматгадовую добрасумленную працу і значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны», медалём «За працоўную доблесць», дзвюма Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
На падставе Палажэння аб парадку прысваення звання «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна», рашэннем Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў ад 1 кастрычніка 2008 года Дарафейчыку Міхаілу Сцяпанавічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна».
Памёр 21 лютага 2013 года.


КЛЯВА АНТОН ФРАНЦАВІЧ

Нарадзіўся 24.11.1933 года ў в. Малая Капліца Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.
У 1957 годзе скончыў Мурованскае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «трактарыст-машыніст». 1957-1958 гг. – трактарыст Гродзенскага МТС. З 1958 па 1976 год – трактарыст, звеннявы механізаванага звяна канчатковай прадукцыі ў калгасе «Расія» Гродзенскага раёна. З 1976 года – трактарыст калгаса «Прынёманскі» Гродзенскага раёна. З 2003 года – трактарыст вучэбна-вопытнага сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Путрышкі» Гродзенскага раёна.
За поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтоўцы збожжавых і кармавых культур прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы» з уручэннем ордэна Леніна (1966 г.), узнагароджаны медалём «За доблесную працу» (1970 г.).
На падставе Палажэння аб парадку прысваення звання «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна», рашэннем Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў ад 1 кастрычніка 2008 года Кляве Антону Францавічу прысвоена званне «Ганаровы 
грамадзянін Гродзенскага раёна».




СВІРЫД ВАСІЛІЙ АФАНАСЬЕВІЧ

Нарадзіўся 16.11.1950 года ў в. Чухава Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Пасля заканчэння школы з 1967 года па 1969 год працаваў мулярам у калгасе «Прагрэс» Пінскага раёна. З 1969 па 1971 год служыў у радах Савецкай Арміі. У 1971 годзе паступіў у Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут на аддзяленне «абарона раслін». Пасля заканчэння інстытута з 1976 года па 1980 год працаваў галоўным аграномам калгаса «Авангард» Гродзенскага раёна.
У лютым 1980 года быў абраны старшынёй калгаса «Авангард». У гэтым жа годзе калгас «Авангард» быў перайменаваны ў калгас імя Дзеньшчыкова, а ў 2003 годзе – у СВК імя Дзеньшчыкова.
За шматгадовую добрасумленную працу і поспехі ў сельскагаспадарчай вытворчасці, за высокія вытворчыя паказчыкі і дасягненне пастаўленых мэтаў узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2006 г.), з'яўляецца дэпутатам Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў 26 склікання.
На падставе Палажэння аб парадку прысваення звання «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна», рашэннем Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў ад 1 кастрычніка 2008 года Свірыду ВасіліюАфанасьевічу прысвоена званне 
«Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна».


СІДАРЧУК   ЯЎГЕНІЯ  ФІЛІПАЎНА

Нарадзілася 26.08.1929 года ў в. Абухава Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.
Пасля заканчэння Абухаўскай сямігадовай школы з 1951 года па 1972 год працавала паляводам калгаса «Шлях да камунізму» Гродзенскага раёна. З 1972 года па 1989 год – цялятніца фермы «Абухава» калгаса «Шлях да камунізму» Гродзенскага раёна.
За ўкараненне ў вытворчасць дасягненняў навукі і перадавога вопыту, за поспехі ў вырошчванні цукровых буракоў прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы» з уручэннем ордэна Леніна (1958 г.). Узнагароджана Граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1958 г., 1960 г.), у 1970 годзе – медалём «За доблесную працу». Абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1953-1963 гг.).
На падставе Палажэння аб парадку прысваення звання «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна», рашэннем Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў ад 1 кастрычніка 2008 года Сідарчук Яўгеніі Філіпаўне прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна».



КВАЧ УЛАДЗІМІР АЛЯКСАНДРАВІЧ

Нарадзіўся 8.04.1950 года ў в. Стральцы Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.
Пасля заканчэння школы з 1966 па 1969 год працаваў слесарам-інструментальшчыкам, выконваючы абавязкі тэхніка-нарміроўшчыка на Скідзельскім цукровым камбінаце.
1969-1973 гг. – вучоба ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі г. Горкі Магілёўскай вобласці па спецыяльнасці «механізацыя гідрамеліярацыйных работ». 1973-1979 гг. – кіраўнік Котрынскага спецаддзялення «Сельгастэхнікі» Гродзенскага раёна.
1979-1983 гг. – намеснік начальніка Гродзенскай райсельгасхіміі. 1983-1990 гг. – начальнік Скідзельскай перасоўнай калоны-61, а з 1991 па 1995 гад – дырэктар гэтай арганізацыі.
1995-2001 гг. - дырэктар Скідзельскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм. 2001-2002 гг. – дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Скідзельскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм». З 2003 года па 2009 год – начальнік Скідзельскага кіравання меліярацыйных сістэм абласнога ўнітарнага прадпрыемства «Гроднамеліавадгас». З 2009 года – дырэктар камунальнага ўнітарнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм «Скізельскае ПМС».
За шматгадовую добрасумленную працу і поспехі ў меліярацыйнай галіне, за высокія вытворчыя паказчыкі і дасягненне пастаўленых мэтаў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1984 г.), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1988 г.), Ганаровай граматай Гродзенскага аблвыканкама (2002 г.).
На падставе Палажэння аб парадку прысваення звання «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна», рашэннем Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў ад 29 верасня 2009 года Квачу Уладзіміру Аляксандравічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна».



РАВЯКА ВАСІЛІЙ АФАНАСЬЕВІЧ   

Нарадзіўся 15.07.1948 года ў в. Рабец Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці.
Сваю працоўную дзейнасць Равяка Васіль Афанасьевіч пачаў у 1968 годзе ў якасці заатэхніка-селекцыянера калгаса «Заазер'е» Кастрычніцкага раёна Гомельскай вобласці. З 1968 года па 1970 год – служба ў радах Савецкай Арміі. У 1975 годзе скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «заатэхнія». З 1975 года па 1985 год працаваў у калгасе «Прагрэс» Гродзенскага раёна галоўным заатэхнікам, сакратаром партыйнай арганізацыі, намеснікам старшыні.
У 1985 годзе назначаны інструктарам аддзела арганізацыйна-партыйнай работы Гродзенскага абкама КПБ. У гэтым жа годзе абраны першым сакратаром Мастоўскага райкама КПБ Гродзенскай вобласці, дзе працаваў да 1991 года.
З 1991 года па 1995 год – намеснік старшыні калгаса «Прагрэс» Гродзенскага раёна. З 1995 года – старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Прагрэс-Верцялішкі» Гродзенскага раёна.
За час працы ў СВК «Прагрэс-Верцялішкі» зарэкамендаваў сябе высокакваліфікаваным спецыялістам, добрым кіраўніком і арганізатарам сельскагаспадарчай вытворчасці.
У 2004 годзе В. А. Равяка прысуджана вучоная ступень кандыдата сельскагаспадарчых навук.
За унесены асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, за умелае кіраўніцтва і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў узнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі: ордэнам «Знак Пашаны» (1981 г.); медалямі «За працоўныя заслугі» (1997 г.), «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2005 г.); прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» (1999 г.), а ў сакавіку 2006 года ўдастоены вышэйшай узнагароды краіны, звання «Герой Беларусі». У 2008 годзе абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
На падставе Палажэння аб парадку прысваення звання «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна», рашэннем Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў ад 10 чэрвеня 2010 г. Равяку Васілію Афанасьевічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна».





СЯНЬКО ІЛЬЯ ПЯТРОВІЧ

Нарадзіўся 5.05.1940 года ў в. Казлякевічы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1959 годзе вучнем трактарнай брыгады калгаса «Прагрэс» Гродзенскага раёна. У 1965 годзе скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «вучоны-аграном». Працаваў загадчыкам вытворчАГА участка калгаса імя Леніна, галоўным аграномам калгаса «1-е Мая» Гродзенскага раёна. Пасля службы ў радах Савецкай Арміі працягнуў працаваць галоўным аграномам у калгасе «1-е Мая». У 1967 годзе абраны старшынёй калгаса «Шлях да камунізму» Гродзенскага раёна. З 1992 года – старшыня сельскагаспадарчага калектыўнага прадпрыемства «Абухава» Гродзенскага раёна, якое ў 2003 годзе пераўтворана ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Абухава».
Сянько І. П., валодаючы высокімі прафесійнымі якасцямі, талентам арганізатара, вялікай энергіяй і мэтанакіраванасцю, змог на ўзроўні сучасных патрабаванняў наладзіць вытворчую і сацыяльную базу, стварыць высокаэфектыўнае канкурэнтаздольнае сельскагаспадарчае прадпрыемства, якое набыло статус аднаго з лепшых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь, выйшла на еўрапейскі ўзровень эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці і з'яўляецца школай перадавога вопыту, базай для арыентацыі напрамкаў у рабоце ўсіх кадраў аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь.
За дасягнутыя высокія вынікі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1970 г.), медалём «За доблесную працу» (1971 г.), двума ордэнамі Леніна (1981 г., 1986 г.), прысвоены званні «Герой Сацыялістычнай Працы» (1986 г.), «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» (2000 г.).
На падставе Палажэння аб парадку прысваення звання «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна», рашэннем Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў ад 10 чэрвеня 2010 г. Сянько Ільі Пятровічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна».



КУПРЫЕНКА ВОЛЬГА МІКАЛАЕЎНА

Нарадзілася 4.10.1943 года ў в. Алейсберг Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
У 1965 годзе скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава па спецыяльнасці «біялогія і асновы сельскагаспадарчай вытворчасці». З 1965 па 1969 год працавала настаўнікам біялогіі Бойкаўскай СШ Смаргонскага раёна. У 1969-1971 гг. працавала настаўнікам хіміі вячэрняй сярэдняй школы №17 г. Архангельска, 1971-1972 гг. – выхавальнікам у Ветрыжскай школе-інтэрнаце Полацкага раёна Віцебскай вобласці, 1972-1974 гг. - выхавальнікам Малахоўскай СШ Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. З 1974 года – настаўнік хіміі і біялогіі Азёрскай СШ Гродзенскага раёна.
За гады працы ў школе зарэкамендавала сябе таленавітым, высокаінтэлектуальным, творчым педагогам. Вучні Купрыенка В. М. неаднаразова станавіліся пераможцамі раённых, абласных, прызёрамі і пераможцамі рэспубліканскіх алімпіяд па хіміі.
За шматгадовую добрасумленную працу, высокае педагагічнае майстэрства двойчы ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі БССР (1989 г., 1991 г.), Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама (2000 г., 2001 г., 2002 г., 2003 г.), Ганаровай граматай Гродзенскага аблвыканкама (2008 г.), нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2003 г.), Ганаровымі граматамі Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта (2007 г., 2008 г.), Ганаровымі граматамі Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў (2007 г., 2008 г., 2010 г.). У 2006 г. ўзнагароджана Падзячным пісьмом Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
На падставе Палажэння аб парадку прысваення звання «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна», рашэннем Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў ад 10 чэрвеня 2010 г. Купрыенка Вользе Мікалаеўне прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна».



ГУСТЫР ВАСІЛІЙ МІКАЛАЕВІЧ

Нарадзіўся 2.01.1947 года ў в. Калазубы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.
У 1970 годзе скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «агранамія».
Працоўную дзейнасць пачаў у лютым 1970 года аграномам-семенаводам у калгасе ім. Фалько Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. З мая 1970 года па ліпень 1971 года праходзіў службу ў радах Савецкай Арміі. Прадоўжыў працоўную дзейнасць у ліпені 1971 года ў калгасе імя Леніна Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці на пасадзе галоўнага агранома. З лютага 1972 г. – галоўны аграном калгаса імя Заслонава Гродзенскага раёна. У ліпені 1975 года пераведзены ў калгас імя Леніна Гродзенскага раёна на пасаду намесніка старшыні. У сувязі з рэарганізацыяй калгаса імя Леніна Васіль Мікалаевіч працаваў у калгасе «Кастрычнік» Гродзенскага раёна намеснікам старшыні з верасня 1976 года па красавік 1977 года.
З красавіка 1977 года -–дырэктар саўгаса «Свіслач» Гродзенскага раёна, з сакавіка 1992 года – старшыня калгаса «Свіслач», з чэрвеня 2003 года па цяперашні час – старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Свіслач» Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.
Васіль Мікалаевіч Густыр валодае глыбокімі прафесійнымі ведамі і вопытам працы ў сферы сельскагаспадарчай вытворчасці. Дзякуючы яго высокай адказнасці, гаспадарскаму падыходу да справы, прынцыповай і строгай рабоце з кадрамі ўсіх узроўняў, пастаяннаму пошуку перадавых прыёмаў вытворчасці сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Свіслач» дасягнуў ўзроўню аднаго з лепшых гаспадарак Рэспублікі Беларусь.
Васіль Мікалаевіч Густыр неаднаразова абіраўся дэпутатам Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў, Квасоўскага сельскага Савета дэпутатаў. Абіраўся дэлегатам I, II і Ш Усебеларускага народнага сходу ад Гродзенскага раёна.
За шматгадовую плённую працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.04.2002 № 176 Васілю Мікалаевічу прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь». За высокія вытворчыя паказчыкі і дасягненне пастаўленых мэтаў узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2007г.), Ганаровымі граматамі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта. За ўклад у справу будаўніцтва і аднаўлення храмаў узнагароджаны ордэнам Ефрасінні Полацкай.
На падставе Палажэння аб парадку прысваення звання «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна», рашэннем Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў ад 27 мая 2011 года Густыру Васілію Мікалаевічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна».


СКОПІНАЎ КАНСТАНЦІН АНДРЭЕВІЧ

Нарадзіўся 15.06.1954 года ў в. Дзявяткі Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.
У 1970 годзе скончыў Береставіцкае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча №37 па спецыяльнасці «трактарыст-машыніст». Працоўную дзейнасць пачаў у 1971 годзе ў якасці трактарыста калгаса імя Чарняхоўскага Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. У 1972 -1974 гадах праходзіў службу ў радахСавецкай Арміі. У 1975-1987 гадах – трактарыст калгаса імя Жданава Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. З ліпеня 1987 года па цяперашні час – трактарыст калгаса «Кастрычнік» Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1992 годзе калгас «Кастрычнік» перайменаваны ў сельскагаспадарчае калектыўнае прадпрыемства «Кастрычнік» Гродзенскага раёна, у 2003 годзе – у сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Кастрычнік-Гродна», у 2010 годзе – у сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў імя В. І. Крамко.
За шматгадовую добрасумленную працу на падставе Палажэння аб парадку прысваення звання «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна», рашэннем Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў ад 27 мая 2011 года Скопінаву Канстанціну Андрэевічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна».


КАХАНОЎСКІ МІКАЛАЙ АНТОНАВІЧ

 Нарадзіўся 08.09.1936 года ў в. Казіміраўка Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.
У 1964 годзе скончыў Гродзенскі заатэхнічны тэхнікум па спецыяльнасці «заатэхнія».
Працоўную дзейнасць пачаў  паляводам калгаса «Расія» Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. З 1955 па 1958 год служыў у радах Савецкай Арміі. З лістапада 1958 года па снежань 1975 года працаваў загадчыкам фермай «Казіміраўка» калгаса «Расія» Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.
У студзені 1976 года калгас «Расія» быў далучаны да калгаса «Прагрэс» Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. З студзеня 1976 года Каханоўскі Мікалай Антонавіч працягнуў працу ў якасці кіраўніка фермы «Казіміраўка» калгаса «Прагрэс» Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці (у цяперашні час сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Прагрэс-Верцялішкі»), дзе працуе на дадзенай пасадзе па цяперашні час.
Каханоўскі Мікалай Антонавіч зарэкамендаваў сябе граматным тэхнолагам, таленавітым арганізатарам, які карыстаецца заслужаным аўтарытэтам і павагай калег. Дзякуючы глыбокім прафесійным ведам і вопыту работы ў сферы сельскагаспадарчай вытворчасці дасягнуў высокіх паказчыкаў у галіне жывёлагадоўлі.
За шматгадовую добрасумленную працу і значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1971г.), ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976г.), ордэнам Леніна (1984г.), знакам «Пераможца сацыялістычных спаборніцтваў» (1975 г., 1977 г., 1979 г.), сярэбраным (1980г.) і залатым(1981г.) медалямі ВДНГ.
На падставе Палажэння аб парадку прысваення звання «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна», рашэннем Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў ад 25 чэрвеня 2012 года № 172 Каханоўскаму Мікалаю Антонавічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна».



АЛІЗАРОВІЧ ІВАН СТАНІСЛАВАВІЧ 

Нарадзіўся 5.08.1955 года ў в. Скраблякі Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.
У 1983 годзе скончыў Ленінградскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «вучоны-аграном».
Працоўную дзейнасць пачаў у 1977 годзе пасля заканчэння Навагрудскага сельскагаспадарчага тэхнікума ў якасці агранома-аграхіміка. З красавіка 1980 года па кастрычнік 1999 года – галоўны аграном калгаса "Чырвоны барацьбіт" Гродзенскага раёна. У 1992 годзе калгас ператвораны ў сельскагаспадарчае калектыўнае прадпрыемства "Ніва". У кастрычніку 1999 года прызначаны намеснікам начальніка па вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Гродзенскага райвыканкама, з кастрычніка 2000 года – першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Гродзенскага райвыканкама. З красавіка 2002 года па лістапад 2012 г. працаваў на пасадзе першага намесніка старшыні – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Гродзенскага райвыканкама.

Дзякуючы глыбокім прафесійным ведам Івана Станіслававіча, яго вопыту працы ў сферы сельскагаспадарчай вытворчасці, высокай адказнасці, гаспадарскаму падыходу да справы, пастаяннаму пошуку перадавых прыёмаў вытворчасці, сельскагаспадарчая галіна Гродзенскага раёна была неаднаразова адзначана на рэспубліканскім узроўні.
За праяўленае майстэрства, самаадданую працу, вялікі асабісты ўклад у забеспячэнне своечасовай уборкі ўраджаю збожжавых, кармавых і тэхнічных культур, атрыманне высокіх намалотаў і валавых збораў збожжа, дасягненне значных поспехаў у жывёлагадоўлі узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2004г.); Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2008г.).
За значны ўклад у справу ўвекавечання памяці загінуўшых, арганізацыю юбілейных мерапрыемстваў, прысвечаных 60-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, узнагароджаны медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2004г.).
На падставе Палажэння аб парадку прысваення звання «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна», рашэннем Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў ад 20 лістапада 2012 года №192 Алізаровічу Івану Станіслававічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна».


УРУКІНА НАДЗЕЯ ІВАНАЎНА

Нарадзілася 1.03.1957 года ў г. Добруш Гомельскай вобласці. У 1976 годзе скончыла Гродзенскае культурна-асветніцкае вучылішча па спецыяльнасці «культурна - асветная работа». Сваю працоўную дзейнасць пачала ў 1977 годзе з пасады загадчыка Табольскім сельскім клубам Гродзенскага раёна. З 1977 па 1978 год працавала балетмайстрам народнага ансамбля песні і танца «Ніва» Верцялішкаўскага сельскага Дома культуры Гродзенскага раёна.
З 1982 года па цяперашні час працуе балетмайстрам заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля танца «Лялечкі» Абухаўскага Цэнтра культуры і вольнага часу, які вырас з танцавальнага гуртка, арганізаванага ёю ў 1977 годзе.
У творчым багажы калектыву каля шасцідзесяці харэаграфічных пастановак, разнастайных па характары і змесце. Найбольш цікавыя з іх: міні-балет «Дзюймовачка» на музыку Дзінары Мазітавай, харэаграфічныя пастаноўкі «Птушыны балаган», «Маленькая краіна», «Вясковыя замалеўкі», «Фарбы Беларусі», «На лясным ускрайку», «Гуканне вясны», «Мядова - яблычны Спас», «Мятлічкі», «Дзявочыя мроі», «Журавы», харэаграфічныя малюнкі «Воўк і сямёра казлянят», «Неспакойная гаспадарка», «Рускі сувенір». Усе яны адрозніваюцца арыгінальнасцю і непаўторнасцю ствараемых вобразаў.
За вялікую работу па выхаванню падрастаючага пакалення, прапаганду самадзейнай мастацкай творчасці Урукіна Н.І. ўдастоена ў 1998 годзе ганаровага звання «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь». У 2007 годзе яна ўзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. За ўклад у сацыяльна - эканамічнае развіццё вобласці Урукіна Надзея Іванаўна занесена ў 2007 годзе ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці. Звесткі пра Урукіну Н.І. таксама занесены ў «Беларускую энцыклапедыю» (Мінск, 2004г., т. 18, с. 464). Надзея Іванаўна ў сваёй справе дасягнула значных поспехаў, узнагароджана медалём лаўрэата другога Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці, прысвечанага 70-годдзю Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі (1987 г.), знакам Міністэрства культуры СССР і ЦК прафсаюза работнікаў культуры «За дасягненні ў самадзейным мастацтве» (1990г.), нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2002г.), у 2011 годзе ёй прысуджана прэмія Гродзенскага аблвыканкама «Чалавек года Гродзеншчыны».
За асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю харэаграфічнага мастацтва, значную работу па выхаванню падрастаючага пакалення, актыўную канцэртную дзейнасць Гродзенскім раённым выканаўчым камітэтам Н.І.Урукіна была прызнана лепшым работнікам культуры 2003 і 2008 года. На працягу ўсёй сваёй працоўнай дзейнасці неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі, дыпломамі, грашовымі прэміямі і каштоўнымі падарункамі Гродзенскага абласнога і Гродзенскага раённага выканаўчых камітэтаў, упраўленнем культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і аддзела культуры Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта. У 2011 годзе Урукіна Надзея Іванаўна атрымала спецыяльную надбаўку да заработнай платы з фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За асаблівы ўклад у развіццё культуры Беларусі».
На падставе Палажэння аб парадку прысваення звання «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна», рашэннем Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў ад 28 чэрвеня 2013 г. Урукінай Надзеі Іванаўне прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна».


ДЗЕРАЧЭНІК АЛЯКСАНДР ІОСІФАВІЧ

Нарадзіўся 15.03.1950 года ў в. Самаравічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1972 годзе скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «Агранамія». З 1973 года працаваў галоўным аграномам калгаса «Чырвоны Кастрычнік» Ваўкавыскага раёна. У 1981 г. прызначаны на пасаду намесніка старшыні калгаса «Чырвоны Кастрычнік». З 1983 па 1987 год - дырэктар саўгаса «Шылавічы» Ваўкавыскага раёна. У 1987-м прызначаны на пасаду намесніка старшыні па кормавытворчасці калгаса «Авангард» Бераставіцкага раёна, дзе працаваў да 1989 года.
З 1989 года пачаў працаваць на пасадзе намесніка дырэктара Скідзельскага камбіната хлебапрадуктаў. У жніўні 1996 года прызначаны намеснікам генеральнага дырэктара па вытворчасці ААТ «Гроднахлебапрадукт», з ліпеня 2010 года – дырэктарам прыватнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Скідзельаграпрадукт», з красавіка 2012 года – першым намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі». На пасаду генеральнага дырэктара ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі» прызначаны 16 красавіка 2013 года.
За час працы Дзерачэнік А. І. зарэкамендаваў сябе кампетэнтным і ініцыятыўным кіраўніком. Яго уменне аператыўна прымаць рашэнні для дасягнення пастаўленых мэтаў спрыяе развіццю акцыянернага таварыства і філіялаў, якія ўваходзяць у яго склад, дасягненню высокіх паказчыкаў, павышэння эканамічнай эфектыўнасці вытворчасцяей.
Пад кіраўніцтвам Дзерачэніка А. І. была праведзена значная работа па мадэрнізацыі і тэхнічнаму пераўзбраенню млынаў, камбікормавага комплексу з устаноўкай ліній гранулявання і микрадазіравання вадкіх кампанентаў, элеватара з зернесушыльным комплексам. У 2009 годзе ўведзены ў эксплуатацыю цэх па перапрацоўцы алейнага семя рапсу, у 2012 годзе –комплекс захоўвання збожжа ёмістасцю 30000 тон. З мэтай павелічэння вытворчасці збалансаваных камбікармоў для жывёлы і птушкі пачата будаўніцтва новага камбікормавага комплексу магутнасцю 24 тоны камбікармоў у суткі.
З 2001 года пры непасрэдным удзеле Дзерачэніка А. І. адбываецца рэалізацыя буйных праектаў па пашырэнню  і развіццю ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі». У яго складзе атрымалі далейшае развіццё чатыры свінагадоўчыя комплексы, два з якіх маюць цэхі па забою і перапрацоўцы свініны, Скідзельская птушкафабрыка з племптушкарэпрадуктарам 2-га парадку; у канцы 2012 года закончана будаўніцтва новай птушкафабрыкі па гадоўлі птушкі ў в. Стральцы.
Праведзеныя мерапрыемствы па мадэрнізацыі вытворчасці дазволілі ўкараніць у акцыянерным таварыстве сістэмы стандартаў, якія гарантуюць выпуск прадукцыі высокай якасці, выйсці на замежныя рынкі збыту. Акцыянернае таварыства двойчы прызнавалася пераможцам рэспубліканскага конкурсу «Лепшы экспарцёр года».
На падставе Палажэння аб парадку прысваення звання «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна», рашэннем Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў ад 28 чэрвеня 2013 г. Дзярэчаніку Аляксандру Іосіфавічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна». 


ЗВАЛІНСКАЯ СТАНІСЛАВА ВАЦЛАВАЎНА

Нарадзілася 08.07.1935 года ў в. Ласосна Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.
Пасля заканчэння школы з 1951 г. па 1954 г. вучылася ў Гродзенскім культурна-асветніцкім вучылішчы. Сваю працоўную дзейнасць пачала ў жніўні 1954 года мастацкім кіраўніком Сапоцкінскага раённага Дома культуры, затым 22 гады працавала метадыстам па харавому жанру Гродзенскага раённага Дома культуры. З 1986 па 1997 год – хормайстар народнага хору Квасоўскага цэнтральнага Дома культуры. За творчыя дасягненні і высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства хору пад яе кіраўніцтвам у 1978 годзе было прысвоена ганаровае званне «народны». Народны харавы калектыў з'яўляўся пастаянным удзельнікам і лаўрэатам абласных конкурсаў, рэспубліканскіх і усесаюзных фестываляў, гастраляваў па гарадах Беларусі, Расіі, Літвы і Польшчы.
З 1997 г. па цяперашні час працуе кіраўніком вакальна-харавога гуртка Путрышкаўскага Цэнтра культуры Гродзенскага раёна. Стварыла хор «Вішанька». У рэпертуары хору больш за пяцьдзесят народных песень, твораў беларускіх, рускіх і польскіх аўтараў. Калектыў неаднаразова станавіўся лаўрэатам V - Х Рэспубліканскіх фестываляў нацыянальных культур (Гродна, 2006, 2008, 2010, 2012, 2014 гг.). Пастаянна прымае ўдзел у міжнародных артыстычных сустрэчах «Гродна-Беласток», «Беласток-Гродна». Хор «Вішанька» – актыўны ўдзельнік дабрачынных акцый і канцэртаў для ветэранаў вайны і працы, інвалідаў, ажыццяўляе канцэртную дзейнасць на тэрыторыі сваёй гаспадаркі. Калектыў з'яўляецца актыўным удзельнікам раённых, абласных мерапрыемстваў і аглядаў.
Працоўная дзейнасць Звалінскай С. В. адзначана шматлікімі ўзнагародамі: Ганаровай граматай Міністэрства культуры БССР і БРК прафсаюза (1957г.), Граматай прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1978г.), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1980 г.), Граматай Міністэрства культуры СССР (1957, 1970г.), узнагароджана значкамі «За выдатную працу» Міністэрства культуры СССР (1967, 1978 г.), узнагароджана знакам «Выдатнік культурнага шэфства над вёскай» Міністэрства культуры СССР і ЦК прафсаюза работнікаў культуры (1978 г.), Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2005г.), Граматай Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта (2007 г.), Ганаровай граматай Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта (2010 г.). Інфармацыя аб яе жыцці і творчых дасягненнях занесена ў Беларускую энцыклапедыю, у кнігі «Памяць. Гродзенскі раён», «Лепшыя ідэалагічныя работнікі Гродзенскай вобласці», «Культура Гродзеншчыны», «Заслужаныя дзеячы і работнікі культуры Рэспублікі Беларусь Гродзеншчыны».
Станіслава Вацлаваўна – ветэран працы ў галіне культуры. Яе працоўны стаж складае 60 гадоў. За ўклад у развіццё культуры Звалінскай С. В. у лютым 1990 года было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР». У 1990 годзе яна стала персанальным пенсіянерам рэспубліканскага значэння.
На падставе Палажэння аб парадку прысваення звання «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна», рашэннем Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў ад 27 чэрвеня 2014 г. Звалінскай Станіславе Вацлавовне прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна». 


КАМАРЭЦ МІХАІЛ ВІКТАРАВІЧ

Нарадзіўся 14.03.1948 года ў в. Беражкі Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці.
З 1966 года па 1971 год вучыўся ў Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце. З студзеня па май 1971 года працаваў галоўным аграномам саўгаса «Гальшаны» Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. З 1971 года па 1972 год служыў у радах Узброеных Сіл СССР. З 1972 года па 1975 год працаваў аграномам-семенаводам, галоўным аграномам калгаса імя В. Соламавай Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. З 1975 года па 1981год – галоўны аграном калгаса імя Заслонава, «Шлях да камунізму» Гродзенскага раёна. З 1981 года па 1982 год працаваў намеснікам старшыні калгаса «Перамога» Гродзенскага раёна. З 1982 года па 1988 год – дырэктар саўгаса «Скідзельскі» Гродзенскага раёна. З 1988 года па 1995 год працаваў старшынёй калгаса «Скідзельскі» Гродзенскага раёна. З 1995 года па 2006 год – старшыня Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта.
За час работы на пасадзе старшыні райвыканкама Камарэц М. В. зарэкамендаваў сябе граматным, высокакваліфікаваным кіраўніком. Актыўны прыхільнік ўкаранення перадавога вопыту работы органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый раёна.
Гродзенскі раён неаднаразова з'яўляўся пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва па ўраджайнасці збожжавых культур, нарыхтоўцы кармоў, а таксама пераможцам абласнога спаборніцтва па дасягненні высокіх паказчыкаў у будаўніцтве.
Камарэц М. В. узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», юбілейным медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945гг.», яму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь».
На падставе Палажэння аб парадку прысваення звання «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна», рашэннем Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў ад 30 чэрвеня 2015 года Камарцу Міхаілу Віктаравічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна».


ШЫШКО АЛЯКСАНДР МІКАЛАЕВІЧ

 Нарадзіўся 24.09.1959 года ў в. Азёры Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.
З 1976 года па 1981 год вучыўся ў Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце. Сваю працоўную дзейнасць пачаў у красавіку 1981 года на пасадзе галоўнага заатэхніка калгаса імя Кірава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. З 1981 года па 1983 год служыў у радах Узброеных Сіл СССР. З 1983 па 1989 год – сакратар камітэта камсамола, начальнік малочна-таварнага комплексу калгаса «Шлях да камунізму» Гродзенскага раёна. З 1989 года па 1998 год працаваў галоўным заатэхнікам калгаса «Азёры» Гродзенскага раёна. З 1998 года па 2001 год – намеснік старшыні па жывёлагадоўлі, перапрацоўцы і рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі калгаса «Азёры» Гродзенскага раёна. У 2001 годзе абраны старшынёй калгаса «Азёры», які ў ліпені 2003 года рэарганізаваны ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Азёры Гродзенскага раёна».
У 2013 годзе быў прызнаны лепшым кіраўніком года Гродзенскай вобласці ў сельскагаспадарчай галіне па выніках 2012 года. Узнагароджаны ордэнам свяціцеля Кірылы Тураўскага I ступені і ордэнам свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені, медалём «За працоўныя заслугі».
СВК «Азёры Гродзенскага раёна» неаднаразова займаў прызавыя месцы ў рэспубліканскім і абласным спаборніцтвах па ўборцы збожжавых і зернебабовых культур, па вытворчасці кармоў, таксама быў занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару ў 2003 і 2013 г.
На падставе Палажэння аб парадку прысваення звання «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна», рашэннем Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў ад 30 чэрвеня 2015 года Шышко Аляксандру Мікалаевічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна».



СКРАМБЛЕВІЧ МАР’ЯН АНТОНАВІЧ

Нарадзіўся 25 сакавіка 1939 года ў в. Адэльск Гродзенскага раёна.
З 1960 года па 1963 год служыў у радах Узброеных Сіл СССР.
З 1963 па 1970 год працаваў настаўнікам музыкі і спеваў у Адэльскай сярэдняй школе.
У 1965 годзе завочна скончыў Маскоўскі абласны педагагічны інстытут імя Н.К. Крупскай па спецыяльнасці «культурна-асветніцкая работа» (кваліфікацыя - арганізатар-метадыст культурна-асветніцкай работы), затым курсы баяністаў пры Гродзенскім абласным Доме народнай творчасці.
З 1970 года па 1987 год працаваў загадчыкам клуба Гродзенскай аўтакалоны № 2408.
З 1972 года па 1977 год вучыўся ў Вышэйшай прафсаюзнай школе культуры ў г. Ленінградзе.
З 1987 года па 2002 год працаваў загадчыкам клуба аўтобуснага парку №1 г. Гродна і кіраваў хорам.
З 2009 года па сакавік 2015 года працаваў кіраўніком гуртка разьбы па дрэве Гродзенскага раённага Дома рамёстваў аддзела культуры Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта.
З сакавіка 2015 года працуе майстрам Адэльскага Цэнтра культуры і народнай творчасці філіяла дзяржаўнай установы культуры «Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр» аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта.
Мар'ян Антонавіч – таленавіты музыкант, рэстаўратар і майстар. Вынікам яго шматгадовай працы стала адкрыццё ў 2009 годзе музейнага пакоя драўляных музычных інструментаў на базе Адэльскага Цэнтра культуры і народнай творчасці. У музеі прадстаўлена больш за 100 вырабаў майстра: падвойныя флейты, дудачкі, трамбіты, трашчоткі, паляўнічыя ражкі, старадаўні бубен і г. д. Створана ўнікальная калекцыя драўляных акарын у выглядзе птушак і рыб, якая з'яўляецца адзінай у Еўропе. Асаблівай каштоўнасцю экспазіцыі з'яўляецца дудка з бурштынавага дрэва, якой больш за 300 гадоў. Вырабленыя Мар’янам Антонавічам музычныя інструменты карыстаюцца вялікім попытам у музыкаў не толькі ў нашай краіне, але і ў Польшчы, Канадзе, Францыі, Германіі, Аўстрыі, Славакіі.
У 2011 годзе Скрамблевіч Мар'ян Антонавіч сабраў  яшчэ адзін музейны пакой у Адэльскім Цэнтры культуры і народнай творчасці, дзе прадставіў старадаўнія сталярныя прадметы працы, а таксама драўляныя скульптуры, вырабленыя ўласнымі рукамі.
Мар'ян Антонавіч з'яўляецца членам Саюза майстроў Рэспублікі Беларусь. Ён пастаянны ўдзельнік Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур (г. Гродна), прымаў удзел у раённых, абласных, рэспубліканскіх конкурсах, выставах, фестывалях: VIII Рэспубліканскім экалагічным форуме (г. Гродна, 2010 г.); Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы «Вясновы букет» (г. Мінск); Рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва «Берагіня» (г. Мінск, 2010 г.); фестывалі-кірмашы народнай творчасці «Казюкі» (г. Гродна, 2012, 2013, 2014 гг.); выставе да 500-годдзя прыняцця Магдэбургскага права г. Наваградку (г. Навагрудак, 2011 г.); абласным экалагічным фестывалі «Гамоняць пушчы беларускія» (г. Свіслач, 2011 г.); абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі» (г. Ліда, 2010 г.; г. Ашмяны, 2013 г.); выставе «Еўрарэгіён-Нёман» (г. Гродна, 2011, 2012, 2013, 2014 гг.); абласным адкрытым фестывалі народнай творчасці «Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў» (Гродзенскі раён, 2014, 2015 гг.), адкрытым рэгіянальным свяце народнай творчасці «Аўгустоўскі канал запрашае сяброў» (Гродзенскі раён, 2014 г.), абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы» (г. Астравец, 2015 г.). Скрамблевіч М. А. – удзельнік міжнароднага форуму «Традыцыйная культура, як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства» (г. Магілёў, 2015 г.).
14 красавіка 2016 года ва УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» у рамках XXIII Міжнародных навуковых чытанняў памяці Л. С. Мухарынскай і міжнароднага фестывалю этнакультур прайшла персанальная выстава-паказ народных музычных інструментаў Мар'яна Антонавіча.
Рашэннем Рэспубліканскай экспертнай камісіі па народнай творчасці, рамёствам (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь пры Міністэрстве культуры ў 2012 годзе Скрамблевічу М. А. прысвоены статус народнага майстра па вырабе народных музычных інструментаў.
Творчасць Мар'яна Антонавіча ў 2012 годзе занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.
За ўклад у развіццё народнай творчасці і традыцыйных рамёстваў у 2014 г. Скрамблевіч М. А. быў удастоены звання «Чалавек года Гродзеншчыны».
На падставе Палажэння аб парадку прысваення звання «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна», рашэннем Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў ад 17 чэрвеня 2016 года Скрамблевічу Мар'яну Антонавічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна». 


ФЕДАСЕВІЧ ГЕНРЫХ АДОЛЬФАВІЧ

Нарадзіўся 28.01.1948 года ў в. Псярцы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.
З 1964 па 1966 год працаваў паляводам калгаса імя Заслонава Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.
З 1966 па 1970 год вучыўся ў Навагрудскім сельскагаспадарчым тэхнікуме.
Пасля заканчэння вучобы з 1970 года прыняты на працу ў калгас «Прагрэс», дзе працаваў больш за 25 гадоў, прайшоўшы працоўны шлях ад агранома, старэйшага агранома-аграхіміка, загадчыка вытворчым участкам да намесніка старшыні па вытворчасці ордэна Леніна сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Прагрэс-Верцялішкі».
З 1995 года па 2001 год Федасевіч Г. А. працаваў дырэктарам саўгаса «Гродзенская агароднінная фабрыка», з 2001 года па 2008 год – дырэктар раённага ўнітарнага аграрнага прадпрыемства «Гродзенская агароднінная фабрыка».
У 2013 годзе абраны старшынёй Гродзенскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў.
З'яўляецца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР, узнагароджаны ордэнамі Працоўнай Славы II і III ступені, медалём «За працоўныя дасягненні», залатым, сярэбраным і бронзавым медалямі ВДНГ СССР.
На падставе Палажэння аб парадку прысваення звання «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна», рашэннем Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў ад 17 чэрвеня 2016 года Федасевічу Генрыху Адольфовічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна».