Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
230029, г. Гродна,
вул. Горкага, 51
Электронная пошта:
info@rik.by, grrik@mail.grodno.by
Тэлефон: 8 (0152) 72-01-40
Факс: 8 (0152) 72-16-17

Рэлігія

Афіцыйны сайт аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама

Канфесійную структуру ў Гродзенскім раёне прадстаўляюць 6 рэлігійных напрамкаў. Агульная колькасць дзеючых на тэрыторыі рэлігійных арганізацый складае 48, з іх 26 рымска-каталіцкіх, 18 праваслаўных рэлігійных суполак. У г. Скідзелі дзейнічаюць абшчына царквы Хрысціян Веры Евангельскай, царква Хрысціян Адвентыстаў Сёмага Дня, Мусульманская рэлігійная абшчына, Новаапостальская рэлігійная абшчына . У прыходах раёна працуюць 15 праваслаўных святароў, 18 каталіцкіх, 7 з іх– грамадзяне Рэспублікі Польшча. На тэрыторыі раёна знаходзіцца 40 культавых будынкаў (26 касцёлаў, 14 цэркваў), заканчваецца будаўніцтва царквы ў г. Скідзелі, вядзецца будаўніцтва цэркваў у. в. Гушчыцы, в. Абухава, в. Каробчыцы, в. Квасоўка, в. Гожа, пачата праца па падрыхтоўцы да будаўніцтва касцёла ў в. Каробчыцы. 13 культавым будынкам нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці (7 цэркваў, 6 касцёлаў). З уласнікамі гэтых аб'ектаў – настаяцелямі храмаў, падпісаны ахоўныя абавязацельствы. Згодна з заканадаўствам, за кошт уласнікаў устаноўлены ахоўныя дошкі, заведзены ўліковыя карткі і пашпарты аб'ектаў.
Праца са святарамі па падрыхтоўцы прапаноў па фарміраванню Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь працягваецца. Усе аб'екты, якія прадстаўляюць гісторыка-культурную каштоўнасць, уключаны ў турыстычныя карты.
Рэлігійным арганізацыям аказваецца садзейнічанне ў правядзенні святочных мерапрыемстваў, пешых паломніцтваў, рамонце культавых будынкаў, добраўпарадкаванні прылеглых тэрыторый. Штогод праводзіцца актыўная сумесная работа па навядзенні парадку на могілках,  тэрыторыях ля храмаў.
Каталіцкія і праваслаўныя святары запрашаюцца для ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах, мітынгах, ускладаннях, прысвечаных Дню Перамогі, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, пры правядзенні перазахаванняў  астанкаў рускіх салдат перыяду Першай сусветнай вайны.
Ад імя старшыні райвыканкама, старшыні раённага Савета дэпутатаў ажыццяўляюцца віншаванні святароў з асноўнымі рэлігійнымі святамі. Органамі ўлады на месцах аказваецца садзейнічанне пры правядзенні хросных хадоў.
Штогод праходзяць сацыялагічныя апытванні "Канфесійная сітуацыя на тэрыторыі раёна". Як паказваюць сацыялагічныя апытванні, якія праводзяцца на працягу шэрага гадоў, насельніцтва раёна характарызуецца высокай рэлігійнасцю. Лічаць сябе вернікамі 72% жыхароў. З іх 56% – каталікі, 43% – праваслаўныя, менш аднаго працэнта – прадстаўнікі іншых канфесій. Варта адзначыць, што рэлігійнасць людзей з кожным годам павышаецца. Уплыў хрысціянскай царквы пастаянна ўзрастае. Органы ўлады на месцах ўлічваюць гэты фактар і праводзяць сваю работу сыходзячы з дадзеных умоў. Плануем больш актыўна задзейнічаць рэсурс хрысціянства ў рабоце з нядобранадзейнымі сем'ямі, аб'яднаць намаганні органаў улады і рэлігійных арганізацый у барацьбе з п'янствам і алкагалізмам.
Прадстаўнікі райвыканкама пастаянна прымаюць удзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца рэлігійнымі арганізацыямі: свята. в. Адэльск у дзень Святога Антонія Падуанскага, свята каталіцкай моладзі ў в. Квасоўка, пешыя паломніцтвы і інш.
Установы культуры раёна ў сваёй працы падтрымліваюць ўзаемасувязь з прадстаўнікамі рэлігійных канфесій па арганізацыі мерапрыемстваў, прысвечаных праваслаўным святам, звязаным з гісторыяй царквы, жыццю святых. Штогод праходзяць фестывалі царкоўных песнапенняў, дзе прымаюць удзел мастацкія калектывы раёна.