Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
230029, г. Гродна,
вул. Горкага, 51
Электронная пошта:
info@rik.by, grrik@mail.grodno.by
Тэлефон: 8 (0152) 72-01-40
Факс: 8 (0152) 72-16-17

Палацава-паркавы комплекс у Свяцку

Сярод вядомых месцаў на ўскраінах Гродна – палацава-паркавы комплекс у Свяцку. Дзівосны па прыгажосці, унікальны па дэндралагічнаму складу, кампазіцыйным рашэнням, барочнаму стылю - гэта своеасаблівы аўтограф, пакінуты мінулымі пакаленнямі. Гэта выдатнае тварэнне, пабудаванае гродзенскім князем Ю. Валовічам і яго сынам Антоніем, вытрымала больш чым двухсотгадовы перыяд бур і ціскаў: паўстанняў, рэвалюцый і двух сусветных войнаў. Але і сёння гэты цудоўны комплекс радуе вока, выклікае пачуццё падзякі яго стваральнікам. Праект палаца быў заказаны ў 1779 годзе архітэктару Джузэпэ Сака, які ў той час працаваў у Гродне.
Цэнтрам кампазіцыі з'яўляецца двухпавярховы палац з высокім мансардным дахам. Вынесеныя наперад флігелі, злучаныя з цэнтральным корпусам паўцыркульнымі галерэямі, надалі палацу параднасць і крупнамаштабнасць.
Вытанчана аформленыя інтэр'еры палаца, якія былі шчодра ўпрыгожаны лепкай і насценным жывапісам. Элементы інтэр'еру ( панэлі, каміны, люстры, вазы, мэбля) былі зроблены па эскізах і пад кіраўніцтвам Дж.Сака, а жывапісную роспіс сцен - рамантычныя пейзажы з руінамі, антычнымі збудаваннямі, статуямі і вазамі выканалі мастакі Т. Манькоўскі і А. Смуглевіч. У афармленні інтэр'ераў, асабліва яго залаў, адчуваюцца элементы як барочнага стылю, так і класіцызму.
Палац размешчаны ў глыбіні парку, які адносіцца да ліку першых паркаў Беларусі, створаны ў канцы XVIII стагоддзя ў пейзажным стылі (пл. 12 га). Перад палацам вялікі авальны партэр, які пераходзіць у сістэму штучных вадаёмаў. За сістэмай бакавых сажалак у паўднёвай частцы сядзібы знаходзіцца вялікі пагорак, пакрыты лесам, адкуль адкрываецца цудоўны, рамантычны пейзаж. Зялёны аазіс вакол палаца, непаўторныя па прыгажосці ландшафты парку ствараюць шмат зручных і ўтульных месцаў для адпачынку. На беразе цэнтральнага вадаёма ў стылі неаготыкі пабудавана капліца.
У к. XIX ст. палац перайшоў ад Валовічаў  Юзэфу Гурскаму, а ў 1930 г. -1933 г. - рэканструяваны пад наркалагічны санаторый, да нядаўняга часу будынак комплексу быў прыстасаваны пад санаторый «Свяцк».
Палацава-паркавы ансамбль у Свяцку з'яўляецца помнікам архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII стагоддзя, мае 3 катэгорыю каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (пратакол навукова-метадычнага савета № 116 ад 25.01.2006)