Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
230029, г. Гродна,
вул. Горкага, 51
Электронная пошта:
info@rik.by, grrik@mail.grodno.by
Тэлефон: 8 (0152) 72-01-40
Факс: 8 (0152) 72-16-17

Информация о центре

ПАЛАЖЭННЕ аб тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (Пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь 10.01.2013 № 5)

Дзяржаўная ўстанова «Гродзенскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».

Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва створаны з мэтай аказання грамадзянам (сем'ям) садзейнічання ў пераадоленні цяжкіх жыццёвых сітуацый, а таксама стварэння ўмоў для самастойнага рашэння прблем, якія  у іх узнікаюць.

Адрас ДУ «Гродзенскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»–230023, г. Гродна, вул. Лермантава, д. 2

Дырэктар

http://grodnorik.gov.by/uploads/files/materialy/upr%20po%20trudu/tcson/inf%20o%20centre/New_1.jpg

Далгашэй Ангеліна Вацлаваўна,

кабінет №10, тэл. 77-15-53, факс 77-20-21

 

Юрысконсульт Бумбуль Вераніка Уладзіміраўна, кабінет №16, тэл. 74-20-97

Аддзяленне першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання, кабінет №15, тэл. 77-10-73

Аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму, кабінет №2, тэл. 74-20-64

Аддзяленне тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання, кабінет №9, тэл. 77-20-21

Аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі, кабінет №8, тэл. 68-10-78

Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў (г. Скідзель, вул. Зялёная, д. 67, тэл. 97-63-04

Аддзяленне знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту (г. п. Сапоцкін, вул. Гродзенская, д. 6, тэл. 99-22-18)

ЦЭНТР АКАЗВАЕ НАСТУПНЫЯ ВІДЫ САЦЫЯЛЬНАЙ ДАПАМОГІ:

Бясплатна:

• атрыманне неабходнай інфармацыі па пытаннях сацыяльнай дапамогі ў крызіснай сітуацыі;

• кансультаванне псіхолага па пытаннях псіхалогіі асобы, сям'і, выхавання, навучання. Кансультаванне па духоўна-маральных праблемах сям'і;

• юрыдычныя кансультацыі;

• аказанне матэрыяльнай дапамогі непрацуючым пенсіянерам, інвалідам, сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў;

• абслугоўванне на даму адзінокіх пенсіянераў і інвалідаў, у якіх пенсія ніжэйшая за бюджэт пражытачнага мінімуму;

• заняткі ў клубах, гуртках, групах самадапамогі, арганізаваных на базе сацыяльных пунктаў у г/п Сапоцкін і г. Скідзелі;

• абслугоўванне ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў;

• аказанне гуманітарнай дапамогі;

• выдача тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі;

• прыём дакументаў на прадастаўленне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе:

аднаразовай і (або) штомесячнай сацыяльных дапамог,

сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі затрат на набыццё падгузнікаў,

сацыяльнай дапамогі на аплату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі,

забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця;

• прадастаўленне паслуг няні.

Платна:

• сацыяльныя паслугі на даму для пенсіянераў і інвалідаў, пенсія якіх вышэй бюджэту пражытачнага мінімуму і якія маюць працаздольных сваякоў, абавязаных утрымліваць іх па закону

Дзейнасць Цэнтра заснавана на прынцыпах добраахвотнасці звароту, канфідэнцыяльнасці.

Паважаныя жыхары Гродзенскага раёна!

Калі вы ці вашы блізкія маюць патрэбу ў дапамозе, звяртайцеся ў Гродзенскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

РЭЖЫМ ПРАЦЫ:

панядзелак – пятніца

8.00 – 13.00, 14.00 – 17.00

ЧАС ПРЫЁМУ ГРАМАДЗЯН:

панядзелак 8.00-13.00, 14.00-17.00

АДДЗЯЛЕННЕ ПЕРШАСНАГА ПРЫЁМУ, ІНФАРМАЦЫІ, АНАЛІЗУ І ПРАГНАЗАВАННЯ

http://grodnorik.gov.by/uploads/files/materialy/upr%20po%20trudu/tcson/inf%20o%20centre/New_2.jpg

Загадчык аддзялення: Парфёнава Марына Станіславаўна

Тэл. 77-10-73

Асноўнымі напрамкамі работы аддзялення з'яўляюцца першасны прыём інфармацыі, выяўленне патрэбаў, якія маюцца ў грамадзян,  у сацыяльных паслугах, кансультаванне грамадзян па пытаннях сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання

АДДЗЯЛЕННЕ САЦЫЯЛЬНАЙ ДАПАМОГІ НА ДАМУ

http://grodnorik.gov.by/uploads/files/materialy/upr%20po%20trudu/tcson/inf%20o%20centre/Kaskevich.jpg

Загадчык аддзялення: Каскевіч Валянціна Генрыхаўна

Тэл. 74-20-64

Асноўным напрамкам дзейнасці аддзялення з'яўляецца надомнае абслугоўванне пенсіянераў і інвалідаў, што ўключае ў сябе наступныя віды паслуг:

- купля і дастаўка на дом прадуктаў харчавання, гарачых абедаў, прамысловых тавараў першай неабходнасці;

- садзейнічанне ў нарыхтоўцы гародніны на зіму;

- здача рэчаў у мыццё, хімчыстку, рамонт і зваротная іх дастаўка;

- унясенне платы са сродкаў абслугоўваемага грамадзяніна за карыстанне жылым памяшканнем і камунальныя паслугі;

- садзейнічанне ў забеспячэнні паводле заключэння ўрачоў лекамі і вырабамі медыцынскага прызначэння;

- садзейнічанне ў атрыманні медыцынскай дапамогі, у тым ліку суправаджэнне ў медустановы;

- садзейнічанне ў арганізацыі рытуальных паслуг;

- іншыя паслугі.

АДДЗЯЛЕННЕ ТЭРМІНОВАГА САЦЫЯЛЬНАГА АБСЛУГОЎВАННЯ

Загадчык аддзялення: Саковіч Валянціна Іванаўна

Тэл. 77-20-21

Асноўныя напрамкі работы аддзялення:

- аказанне матэрыяльнай дапамогі з Фонду сацыяльнай абароны;

- аказанне гуманітарнай дапамогі;

- выдача тэхнічных сродкаў рэабілітацыі;

- прызначэнне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі.

- прадастаўленне паслуг няні.

- выплата дапамогі на пахаванне для непрацуючых грамадзян.

АДДЗЯЛЕННЕ САЦЫЯЛЬНАЙ АДАПТАЦЫІ І РЭАБІЛІТАЦЫІ

http://grodnorik.gov.by/uploads/images/soc-zaschita/grtcson/16-03/DSCN0683.jpg

Загадчык аддзялення:Лука Кацярына Мікалаеўна

Тэл. 681078

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці аддзялення з'яўляюцца:

- аказанне сацыяльна-псіхалагічнай падтрымкі грамадзянам і сем'ям, а таксама садзейнічанне ў рэалізацыі прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь гарантый па іх сацыяльнай абароне;

- сацыяльны патранат асоб, якія знаходзяцца ў крызісным стане, сацыяльна-небяспечным становішчы, якія падвергліся псіхафізічнаму гвалту, сталі ахвярамі гандлю людзьмі, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў і інш;

- арганізацыя клубаў зносін і гурткоў па інтарэсах

АДДЗЯЛЕННЕ ДЗЁННАГА ЗНАХОДЖАННЯ ДЛЯ ІНВАЛІДАЎ

Аддзяленне ажыццяўляе сваю дзейнасць у г. Скідзелі, вул. Зялёная,  д. 67.

http://grodnorik.gov.by/uploads/files/materialy/upr%20po%20trudu/tcson/inf%20o%20centre/New_6.jpg

Загадчык аддзялення: Авіжыч Святлана Віктараўна

Тэл. 976304

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці з'яўляецца аказанне садзейнічання ў сацыяльна-бытавой, сацыяльна-працоўнай і сацыяльна-псіхалагічнай рэабілітацыі для асоб з абмежаванымі магчымасцямі, у тым ліку выпускнікоў цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Аддзяленне знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту

Аддзяленне ажыццяўляе сваю дзейнасць у г. п. Сапоцкін, вул. Гродзенская, д. 6

Заведующий_отделением_пребывания для грамадзян пажылога ўзросту Луцковіч Вільма_Іоно

тэл. 99-22-18

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці аддзялення з'яўляюцца:

-аказанне дапамогі пажылым людзям у пераадоленні адзіноты, стварэнне ўмоў для выхаду з сацыяльнай ізаляцыі, напаўненне новым сэнсам жыцця, пераход да актыўнага ладу жыцця, часткова згубленага ў сувязі з выхадам на пенсію;

-стварэнне камфортных умоў для атрымання ведаў у сферы інфармацыйных тэхналогій, з улікам асаблівасцей грамадзян пажылога ўзросту;

-правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на задавальненне духоўных і сацыякультурных патрэб;

-арганізацыя клубаў зносін, садзейнічанне дзейнасці валанцёрскіх груп і груп самадапамогі і ўзаемнай падтрымкі, гурткоў па інтарэсах

ЮРЫСКОНСУЛЬТ

http://grodnorik.gov.by/uploads/files/materialy/upr%20po%20trudu/tcson/inf%20o%20centre/New_7.jpg

Юрысконсульт: Бумбуль Вераніка Уладзіміраўна

тэл. 742097

Асноўны напрамак дзейнасці - аказанне бясплатных юрыдычных кансультацый па сацыяльных льготах, гарантыях і правах грамадзян.

Працуюць сацыяльныя пункты:

1

аг. Обухово ул.Центральная, д. 4

Специалист по социальной работе

Лопанос Елена Ивановна

Тел.968-647

2

аг. Озеры, ул.Красноармейская д. 1

Специалист по социальной работе

Бебко Инна Петровна

Тел.931-592

3

г.п. Сопоцкин ул. Гродненская, д. 6

Инспектор по основной деятельности

Чижевич Марина Ивановна

Тел.992-218

4

г. Скидель, ул. Зеленая, д. 67

Специалист по социальной работе

Авижич СветланаВикторовна

Тел.976-304

5

г.Скидель, ул.Ленина, 45

Специалист по социальной работе

Бачкова Алина Альбиновна

Тел.975-459

6

аг.Коптёвка, ул.Победы, 60

Специалист по социальной работе

Конецкая Галина Яновна

Тел. 915-361


Па пытаннях, якія вас цікавяць, звяртайцеся да спецыялістаў Цэнтра па тэлефонах:

77-20-21 - па пытаннях атрымання гуманітарнай дапамогі, аказання матэрыяльнай дапамогі;

77-10-73 - па пытаннях сацыяльнага характару – загадчык аддзялення першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання Парфёнава Марына Станіславаўна;

74-20-97 - за юрыдычнай кансультацыяй – юрысконсульт Бумбуль Вераніка Уладзіміраўна;

74-20-64 - па пытаннях афармлення на надомнае абслугоўванне непрацаздольных грамадзян – загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Каскевіч Валянціна Генрыхаўна;

77-05-12 - па пытаннях прызначэння бясплатнага дзіцячага харчавання дзецям да 2-х гадоў, сацыяльнай дапамогі на аплату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі;

74-21-66 - па пытаннях аказання дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе аднаразовай і (альбо) штомесячнай сацыяльнай дапамогі, сацыяльнай дапамогі на набыццё падгузнікаў – спецыяліст па сацыяльнай працы Салома Таццяна Мікалаеўна.

68-10-78 - па пытаннях аказання псіхалагічнай дапамогі грамадзянам,якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі