Версія для друку
Памер
+
Друк

Фізкультура і спорт

13.01.2017
У раёне праводзіцца актыўная работа па прыцягненні жыхароў да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай, спортам і турызмам. Для арганізацыі работы ў сферы фізічнай культуры і спорту ў Гродзенскім раёне выкарыстоўваюцца 185 фізкультурна-спартыўных збудаванняў, з іх 34 спартыўныя залы, 106 плоскасцевых спартыўных пляцовак, 3 міні-басейна, 3 басейна, 1 стадыён, 1 вяслярная база. У раёне працуюць 3 дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы: ДУ «Скідзельская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа» (лёгкая атлетыка, шахматы, бейсбол, тэніс, веславанне на байдарках і каноэ, цяжкая атлетыка, вольная і грэка-рымская барацьба, валейбол), установа «Гродзенская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа агульнай фізічнай падрыхтоўкі «Прагрэс-Верцялішкі» (баскетбол, конны спорт, плаванне), установа «Гродзенская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа «Абухава» (валейбол, вольная барацьба, плаванне).
Найбольш здольныя навучэнцы займаюцца ў вучылішчы алімпійскага рэзерву. 
Выхаванцы нашых школ уваходзяць у склад Нацыянальных каманд.
Штогод у раёне праводзіцца круглагадовая спартакіяда сярод устаноў адукацыі і арганізацый па 10-12 відах спорту, а таксама звыш 80 мерапрыемстваў.
Спартыўная арганізацыя раёна займае адно з перадавых месцаў у вобласці.
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://grodnorik.gov.by/by/fizkultura-i-sport-by/

© Гродзенскi раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА