Официальный сайт
Адрес райисполкома:
230029, г. Гродно,
ул. Горького, 51
Электронная почта:
info@rik.by, grrik@mail.grodno.by
Телефон: 8 (0152) 72-01-40
Факс: 8 (0152) 72-16-17

16 января 2018

Аб прысуджэнні штогадовых прэмій імя А.І.Дубко Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва”

Штогадовыя прэміі імя Аляксандра Іосіфавіча Дубко Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” работнікам культуры і мастацтва вобласці ў памеры 25 базавых велічынь кожнаму за 2017 год па наступных намінацыях атрымалі:
клубны работнік года

-

Балабуеву Дзянісу Валер’евічу, загадчыку Квасоўскага цэнтра культуры дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”

народны майстар года

-

Міхно Станіславе Вікенцьеўне, кіраўніку студыі “Школа ткацтва” філіяла “Пагародзенскі цэнтр культуры і народнай творчасці” дзяржаўнай установы культуры “Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

бібліятэкар года

-

Грыкень Таісе Іванаўне, загадчыку Іўеўскай дзіцячай бібліятэкі-філіяла дзяржаўнай установы культуры “Іўеўская раённая бібліятэка”

музейны работнік года

-

Развановіч Алене Станіславаўне, загадчыку аддзела рэдкай кнігі ўстановы культуры “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”

пісьменнік года

-

Радзіонаву Віталію Канстанцінавічу, сябру Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”

выкладчык года

-

Ваяводскай Наталле Генадзьеўне, выкладчыку харэаграфічных дысцыплін установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў”

артыст года

-

Ракуцю Пятру Васільевічу, артысту-вакалісту (салісту) 2 катэгорыі дзяржаўнай установы культуры “Гродзенская абласная філармонія”

рэжысёр года              

-

Бачковай Жане Георгіеўне, намесніку дырэктара дзяржаўнай установы культуры “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Ансамбль танца, музыкі і песні “Белыя росы”

журналіст года            

-

Ласмане Інге Вячаславаўне, карэспандэнту дзяржаўнай установы “Рэдакцыя рэгіянальнай газеты “Перспектыва”

мастак года                  

-

Бандарчуку Мікалаю Трафімавічу, выкладчыку ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў”

музыкант года             

-

Мягкову Барысу Ігаравічу, дырыжору эстрадна-сімфанічнага аркестра дзяржаўнай установы культуры “Гродзенская абласная філармонія”

настаўнік школы мастацтваў года           

-

Чывелю Аляксандру Станіслававічу, настаўніку дзяржаўнай установы адукацыі “Радунская дзіцячая школа мастацтваў”

мастацкі кіраўнік    народнага (заслужанага) аматарскага калектыву года

-

Амельчанке Юліі Леанідаўне, дырэктару дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 2              г. Гродна”

мастацкі кіраўнік узорнага (заслужанага) аматарскага калектыву года

-

Антоненка Вадзіму Барысавічу, настаўніку, кіраўніку ўзорнага ансамбля дзяржаўнай установы адукацыі “Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў”