Официальный сайт
Адрес райисполкома:
230029, г. Гродно,
ул. Горького, 51
Электронная почта:
info@rik.by, grrik@mail.grodno.by
Телефон: 8 (0152) 72-01-40
Факс: 8 (0152) 72-16-17

19 апреля 2017

23 красавіка – Свята пісанкі ў г.п.Сапоцкін Гродзенскага раёна

23 красавіка гарадскі пасёлак Сапоцкін запрашае ўсіх на Свята пісанкі. Сапоцкінскі край здаўна славіўся майстрамі, якія выраблялі і па-асабліваму дэкарыравалі пісанкі. А ў 2013 годзе традыцыя роспісу велікодных яек у г.п.Сапоцкін была ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны. 
Пісанка ў гэты дзень будзе паўсюль. Разгорнуцца гулянні каля Сапоцкінскага культурна-турыстычнага цэнтра. На “Вуліцы майстроў” будуць праходзіць майстар-класы традыцыйных рамёстваў Гродзенскай вобласці. Падчас святкавання сваім багаццем разнастайных вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўразяць майстры аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра. Народныя ўмельцы прадэманструюць розныя тэхнікі роспісу і дэкарыравання велікодных яек, у тым ліку і знакамітую сапоцкінскую пісанку. 
Незвычайнае Велікоднае дрэва, пад якім можна загадваць жаданні, “вырасце” на цэнтральнай плошчы каля культурна-турыстычнага цэнтра. Кожны жадаючы зможа завязаць каляровую стужачку, павесіць маляванае яйка, і такім чынам, самастойна ўпрыгожыць галінкі святочнага дрэва. Тут жа будзе красавацца і сімвал свята – вялікае двухмятровае кованае яйка. 
Яшчэ адна з асаблівасцяў свята - выстава гродзенскіх велікодных вербаў,  традыцыя стварэння і дэкарыравання якіх з’яўляецца лакальнай культурнай асаблівасцю Гродзеншчыны і ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. 
Безумоўна, якое ж свята без прысмакаў? Выставай-кірмашом велікоднай выпечкі і кандытарскіх вырабаў здзівяць гаспадыні г.п.Сапоцкін. Жанчыны  пакажуць адметны  каларыт мясцовых страў, якія гатаваліся да Вялікадня: булкі, пірагі, каўбасы, смажанае сала і канешне, фарбаваныя яйкі. Госці свята не толькі пачастуюцца “велікоднымі прысмакамі” і вызначаць “Лепшы велікодны ласунак”, але змогуць паспрабаваць і знакамітую традыцыйную кухню аграгарадка Адэльск, якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных кашноўнасцей Рэспублікі Беларусь.
На літаратурнай пляцоўцы “Велікодная вясёлка” будзе аформлена выстава-інсталяцыя “Велікодныя перазвоны”. Творчы калейдаскоп “Ад кнігі да майстэрства” пазнаёміць наведвальнікаў з вырабамі кулінарнага майстэрства, мастацтвам роспісу велікодных яек. У “Сувенірнай лаўцы” госці свята змогуць набыць розныя падарункі велікоднай тэматыкі, а таксама пагуляць у бяспройгрышную латарэю.
Маленькіх  гасцей свята будуць чакаць казачныя героі на гульнёвай пляцоўцы “Велікодныя забавы”, дзе можна будзе пагуляць у розныя традыцыйныя велікодныя гульні, а таксама паспрабаваць сябе ў побытавых танцах, якія танцавалі нашы бабулі і дзядулі. Юныя мастакі з дзіцячых школ мастацтваў прадставяць свае работы на выставе-конкурсе  “Святочныя фарбы”.
У Сапоцкінскім культурна-турыстычным цэнтры адбудзецца ўрачыстае адкрыццё музея пісанкі, куды ўсім жадаючым можна будзе наведацца з экскурсіяй. Калектывы аматарскай творчасці ўстаноў культуры Гродзенскага раёна: Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль песні і танца “Ніва” Верцялішкаўскага цэнтра культуры, народны тэатр народнай песні “Матуліна песня” Жытамлянскага дома фальклору, фальклорнае аматарскае аб’яднанне “Жывіца” і народны хор Квасоўскага цэнтра культуры, народны вакальны ансамбль “Зарачанскія крынічкі” Зарачанскага дома народнай творчасці пацешаць прысутных сваімі святочнымі канцэртнымі праграмамі. Завершыцца свята далёка за поўнач.

Видео на Youtube
https://www.youtube.com/watch?v=mzDhb-OyNr0