Официальный сайт
Адрес райисполкома:
230029, г. Гродно,
ул. Горького, 51
Электронная почта:
info@rik.by, grrik@mail.grodno.by
Телефон: 8 (0152) 72-01-40
Факс: 8 (0152) 72-16-17

5 февраля 2019

Гродзенская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету информирует

31.01.2019 работнікамі Шчучынскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету сумесна з супрацоўнікам Мастоўскага РАУС, пры абследаванні паляўнічых угоддзяў ТАА «Белая сцежка» паблізу в.Навасёлкі Мастоўскага раёна ў лясным масіве выяўленыя ўстаноўленыя забароненыя прылады палявання - завесы з металічнага дроту. У далейшым у адной з завес знойдзена туша казулі. Сляды на снезе ад месца здарэння прывялі да аднаго з домоў у  в. Навасёлкі Мастоўскага раёна. Мужчына, які пражывае па гэтым адрасе, даў прызнальныя паказанні.
Пры выкрыцці тушы казулі работнікамі ветэрынарнай службы быў знойдзены адзін эмбрыён.
У выніку незаконнай здабычы казулі з эмбрыёнам нанесена шкода навакольнаму асяроддзю ў памеры 240 базавых велічынь або 6 120 рублёў.
Мастоўскім РАСК распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 282 КК Рэспублікі Беларусь.
Падчас правядзення вобыску па месцы жыхарства парушальніка былі выяўленыя і канфіскаваны: 31 рыбалоўная сетка, самагонны апарат.
Парушальніку пагражае крымінальная адказнасць аж да пазбаўлення волі тэрмінам да 3 гадоў.