Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Гродненский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
03.03.2020

У этнавандроўку ў Капцёўку, а ў Жытомлю - каб “загукаць вясну”.

У этнавандроўку ў Капцёўку,  а ў Жытомлю -  каб “загукаць вясну”. У Гродзенскім раёне  ёсць кола людзей, якія адзначаюць святы народнага календара прыблізна так, як іх святкавалі нашы продкі. Не пакарыстацца гасцінным запрашэннем Тарэсы Адамовіч, галоўнага рэжысёра народнага тэатра народнай песні “Матуліна песня”,  пагукаць вясну “па-старому”  спецыялісты Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра не змаглі,  і  29 лютага арганізавалі семінар “Старажытныя народныя святы і абрады, сакральныя язычніцкія і хрысціянскія месцы, традыцыйныя іміджавыя культурныя мерапрыемствы і іх пазіцыянаванне як аб’ектаў турыстычнага бізнесу”.  На семінар-практыкум былі запрошаны не толькі  кіраўнікі фальклорных калектываў, спецыялісты аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў, біблятэкары, але і  маладыя перспектыўныя людзі, якія састаяць у рэзерве кадраў і  актывісты аматарскіх аб’яднанняў для пажылых людзей. Вядучы метадыст па рабоце ў вобласці традыцыйнай мастацкай культуры, нематэрыяльнай культурнай спадчыны і фальклору Наталля Рамановіч   нагадала прысутным аб  мэтах семінара і неабходнасці арганізацыі работы Школы фалькларыстаў, адкрыццё якой як раз і прымеркавалі на дзень семінару,  і якая  стане своеасаблівым цэнтрам фальклору ў раёне, а яе члены (не толькі работнікі культуры ў галіне народнай творчасці, але і  проста актывісты калектываў аматарскай творчасці, якія цікавяцца народнай творчасцю), будуць планамерна і мэтанакіравана весці працу па даследаванні традыцыйнай культуры краю, распаўсюджванню  рэгіянальнага мастацтва ў розных яго формах. У сваёй прэзентацыйнай рабоце “Развіццё работы этнаграфічных музеяў, музейных пакояў, музейных экспазіцый і выстаў як сродак захавання лакальных культурных традыцый” Наталлля Рамановіч   звярнула  ўвагу спецыялістаў, што ў 2020 годзе музеі і музейныя экспазіцыі ў аг.Індура, аг.Адэльск, аг.Абухава, г.п.Сапоцкін, в.Зарачанка будуць працаваць з новым праектам «Музей і дзеці», задача якога – адраджэнне нацыянальнай аўтэнтычнай культуры і традыцый, абуджэнне у дзяцей цікавасці да беларускай традыцыйнай культуры. І першым мерапрыемствам якога будзе праца “Школы батлейкі” ў Індурскім цэнтрв культуры ў Музеі лялькі. Вядучы метадыст падзялілася думкамі пра тое, што дзяцей і моладзь трэба далучаць да захавання і вывучэння аўтэнтычнага фальклору і народных традыцый, паколькі духоўна-культурная пераемнасць вельмі важная для фарміравання гарманічна развітай і адказнай асобы. На яе думку, народныя каляндарныя абрады, якія адлюстроўваюць тысячагадовыя прадстаўлення нашых продкаў пра навакольны свет - гэта свайго роду духоўны падмурак, сховішча каштоўнасных арыенціраў, і работнікі культуры  павінны выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчы патэнцыял мясцовай культурнай спадчыны ў працы з падрастаючым пакаленнем. Наступны блок семінара расказваў пра сакральныя язычніцкія і хрысціянскія месцы Гродзенскага раёна і  традыцыйныя іміджавыя культурныя мерапрыемствы ў раёне і прайшоў у аг. Капцёўка. Загадчык Капцёўскага цэнтра культуры Эльвіра Чыжанкова разам з ксёнзам Міхалам Ластоўскім запрасілі удзельнікаў семінара наведаць касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі з цудадзейным абразом іконы Божай Маці Яснагурскай,  расказалі  пра “гару надзей” - другое па велічыні ўзвышша ў Гродзенскім раёне, і алею памяці з магільных камянёў. Прадоўжыла экскурс па гісторыі Капцёўкі бібліятэкар Капцёўскай бібліятэкі Алла Варанко,  якая адзначыла, што пошук  краязнаўчай  інфармацыі – няпростая справа, таму што асноўнай яе крыніцай з'яўляюцца ўспаміны старажылаў, запісы ў архівах мясцовых школ і бібліятэк. Большасць жа матэрыялаў і  сур'ёзных навуковых даследаванняў знаходзяцца ў фондах Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі і архівах Польшчы, да якіх не заўсёды ёсць доступ. Пагрузіцца  ў атмасферу народнай песеннай і танцавальнай культуры ўдзельнікі семінара змаглі падчас этнавандроўкі ў глыбінку, у в.Жытомля, дзе змаглі паўдзельнічаць у абрадавым дзеянні “Гуканне вясны”. У рамках  творчай майстэрні “Жывая традыцыя” ад народнага фальклорнага гурта “Жывіца” Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці і народнага тэатра народнай песні “Матуліна песня” Жытамлянскага дома фальклору ўдзельнікі семінару, жыхары і госці невялікай вёскі, навучыліся выконваць  гукальныя абрадавыя песьні і карагоды,  прынялі ўдзел ў інтэрактыўных майстар-класах па традыцыйным беларускім веснавым гульням, побытавым танцам. Лепшыя гаспадыні раёна  Ірына Стральчэня з Абухава, Лілія  Розмысла і Галіна Міклашэвіч з Жытомля напяклі такую колькасць  “жавароначкаў” і  бліноў, што хапіла ўсім прысутным. Новенькія рознакаляровыя шпакоўні, якія зрабілі бібліятэкары раёна і чытачы ў рамках эколага-літаратурнай акцыі “Шпакоўні для птушак”, развесілі  у парку Жытомлі,  каб  чакаць птушыных навасёлаў. Прысутныя не толькі спявалі “вяснянкі”, вадзілі карагоды і гулялі ў гульні, але і адправіліся дадому з папяровымі і саламянымі птушкамі-вяснянкамі, вясновымі паштоўкамі, лялькамі-абярэгамі, якія зрабілі ў творчай майстэрні адзела этнаграфіі, фальклора і рамёстваў. А вынікам вандроўкі-рэпартажу “Сацыяльныя сеткі як  сродак  папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны і традыцыйнага мастацтва” стане выпуск невялікага відэароліка пра абрад гуканне вясны. Па народнаму звычаю, ад таго як сустрэнеш вясну, залежыць  дабрабыт хатняй гаспадаркі. Было ўрачыста, весела і шумна, значыць багацце,  дабрабыт і шчасце будзе ў кожнага з нас.                                                                         ////////////////////////////////////////////////////////////////////////////////////////// Рамановіч Наталля Іосіфаўна – вядучы метадыст па рабоце ў вобласці традыцыйнай мастацкай культуры, нематэрыяльнай культурнай спадчыны і фальклору Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра