Касцёл Святога Апостала Фадзея ў в. Прывалка
Першы парафіяльны касцёл размяшчаўся на беразе Нёмана і невядома калі і кім быў пабудаваны. Будаўніцтва другога драўлянага касцёла пачалося ў 1609г. каралём Зігмундам ІІІ. Трэці – пабудаваны ў 1977 г. старастам Прывалок Агінскім. У 1866г. быў зачынены расійскай уладай, а ў 1913г. пераведзены ў праваслаўную царкву. Падчас Першай сусветнай вайны касцёл згарэў. Цяпер існуючы пабудаваны ў 1919г. з дрэва. Мае дзве вежы, дах накрыты бляхай. Цікавы той факт, што невялікая па колькасці в. Прывалкі сёння, у 1792г. па ўказу Станіслава Аўгуста Панятоўскага атрымала права самакіравання (Магдэбургскае права). Захавалася каралеўская грамата і герб в. Прывалкі.
Помнік 3-й катэгорыі каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (пратакол навукова-метадычнага савета № 116 ад 25.01.2006).