Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
230029, г. Гродна,
вул. Горкага, 51
Электронная пошта:
info@rik.by, grrik@mail.grodno.by
Тэлефон: 8 (0152) 72-01-40
Факс: 8 (0152) 72-16-17

10 кастрычніка 2017

7 кастрычніка горад Скідзель адзначыў свой 509-ы год нараджэння

7 кастрычніка горад Скідзель адзначыў свой 509-ы год нараджэння. Арганізатары свята падрыхтавалі для жыхароў і гасцей горада масу прыемных сюрпрызаў.
Мерапрыемства разгарнулася адразу на некалькіх пляцоўках.
У 12:00  на  галоўнай сцэне адбылося ўрачыстае адкрыццё свята
«Скидель – город будущего!» з акцыяй - запускам у неба чырвоных геліевых шароў-сэрцаў «Скидель в сердце моем». Лепшыя працаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, жыхары горада Скідзеля атрымалі граматы і каштоўныя падарункі з рук старшыні Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта Я.Я.Васілеўскага і старшыні Скідзельскага гарадскога выканаўчага камітэта А.М.Лазовіка.
На працягу ўсяго дня скідзельчан і гасцей горада радавалі сваім выступленнем калектывы аматарскай творчасці і салісты клубных устаноў Гродзенскага раёна, а таксама вядомыя калектывы, кавер-бэнды і папулярныя групы: Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі «Бяседа» (г. Мінск), арт-група «Беларусы» (г. Мінск), фіналіст міжнароднага вакальнага конкурсу «Еўрабачанне-2017» група «NaviBand» (г.Мінск), кавер-бэнд «КонтраБанда» (г.Мінск), удзельнік конкурсу талентаў «Britain’s got talent» у Лондане ў 2016 годзе Вадзік Ракета з гіганцкімі белымі мядзведзямі і танцуючымі пінгвінамі 
(г. Мінск), поп-рок група «Вrooklyn»  (г. Гродна), кавер-группа  
«NO LIMIT» и  DJ  Viki Smile (г. Гродна).
У цэнтральным парку горада Скідзеля быў арганізаваны кніжны фестываль «Книгоград», прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і 135-годдзю з дня нараджэння Я.Коласа і Я.Купалы, працавала прэзентацыйная пляцоўка Гродзенскага філіяла 
РУП «Белпошта» «Гродненская почта», інтэрактыўная пляцоўка Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (вымярэнне артэрыяльнага ціску, майстар-класы па аказанні першай дапамогі) «За здоровый Скидель!», выстава-кірмаш вырабаў народнай творчасці  з майстар-класамі па традыцыйным рамёствам «Город мастеров». Адбылася прэзентацыя газеты «Перспектива» «Вечерний Скидель» і сустрэча рэдакцыі газеты з чытачамі. Скідзельская дзіцячая школа мастацтваў запрасіла ўсіх жадаючых у сваё «Art cafe», дзе прайшлі творчыя майстар-класы па незвычайным тэхнікам малявання, выстава дзіцячай творчасці «Парад талантов», працавала майстэрня па стварэнні мазаікі - вялікага пазла герба г.Скідзеля. Кожны мог пакінуць пажаданне любімаму гораду на «Дереве добра». Усе наведвальнікі «Art cafe» атрымалі камплімент «Журавлик счастья».
У рамках свята горада ўпершыню прайшоў бясплатны кірмаш  «История вещей длиннее, чем кажется»  і фотасушка «Достопримечательности моего города».  Усе жадаючыя змаглі зрабіць бясплатнае фота, скарыстаўшыся паслугай фотакабінкі - Smile Time «Скидель – мой город».
На пляцоўцы Скідзельскага ГК ГА «БРСМ» «Беларусь - крыніца натхненняў» было арганізавана канцэртнае выступленне ўдзельнікаў калектываў аматарскай творчасці Скідзельскага цэнтра моладзі, гумарыстычная праграма каманды КВЗ  -  студэнтаў УА «Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт» і майстар-клас па побытавых танцах фальклорнага аматарскага аб’яднання «Жывіца» Квасоўскага цэнтра культуры.
На свяце працавала некалькі гульнявых пляцовак для дарослых і дзяцей. Былі арганізаваны конкурсы «Сахарные гонки», «Колбасный марафон».
Самых спартыўных і стойкіх запрасілі на спартыўную пляцоўку «Мы – это спорт!».
На працягу ўсяго дня працавалі выязны гандаль, дзіцячыя атракцыёны, пляцоўка «Джунгли-парк». СВК раёна прадставілі сваю прадукцыю на кірмашы-продажы.
Увечары яркім момантам свята стала вогненнае шоў ад тэатра агню «Ergo Bibamus», а Скідзельскі цэнтр моладзі запрасіў усіх на святочную дыска-вечарыну.