Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
230029, г. Гродна,
вул. Горкага, 51
Электронная пошта:
info@rik.by, grrik@mail.grodno.by
Тэлефон: 8 (0152) 72-01-40
Факс: 8 (0152) 72-16-17

Паведамленнi



4 чэрвеня 2020 г. у 11.00 у будынку Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта (г. Гродна, вул. Горкага, 51, зала пасяджэнняў), адбудзецца пасяджэнне Гродзенскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

19 мая 2020 года адбылося першае арганізацыйнае пасяджэнне Гродзенскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім выбраны: старшынёй – Дабрыян Святлана Вячаславаўна, намеснікам старшыні – Забельскі Станіслаў Станіслававіч, сакратаром – Шут Інэса Уладзіміраўна; зацверджаны план і графік работы камісіі.
Для прыёму выбаршчыкаў у Гродзенскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь арганізуецца дзяжурства членаў камісіі з 20 мая 2020 г.:
у буднія дні з 10.00 да 19.00 гадзін (перапынак - з 14.00 да 15.00 гадзін);
у суботу з 10.00 да 14.00 гадзін.
Месца знаходжання камісіі – горад Гродна, вуліца Горкага, дом 51, каб.110 (1 паверх), тэлефон 770918, 741504.

19 мая 2020 г. у будынку Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта (г.Гродна, вул.Горкага, 51, кабінет 416) адбудзецца першае пасяджэнне Гродзенскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пачатак у 15.00 гадзін.

18 мая 2020 г. адбудзецца сумеснае пасяджэнне прэзідыўма Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў і Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта па пытанні ўтварэння Гродзенскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пачатак у 11.00 гадзін.
Прамая трансляцыя пасяджэння будзе даступная на сайце з 11.00 да 12.00 гадзін па спасылцы
Дадаткова відэазапіс будзе даступны з 14 да 17 гадзін па спасылцы
 

Да ведама выбаршчыкаў!
Прыём дакументаў па вылучэнню прадстаўнікоў у склад Гродзенскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў будынку Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта (г.Гродна, вул.Горкага, 51, званок ад дзяжурнага на нумар 751947) у рабочыя дні, а таксама 16 і 17 мая 2020 г., з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.
Апошні дзень прыёму дакументаў – 17 мая 2020 г.