Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
230029, г. Гродна,
вул. Горкага, 51
Электронная пошта:
info@rik.by, grrik@mail.grodno.by
Тэлефон: 8 (0152) 72-01-40
Факс: 8 (0152) 72-16-17

Паведамленнi


18 кастрычніка 2019 года ў 10.00 у зал пасяджэнняў Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: г. Гродна, вул. Горкага, 51,  адбудзецца пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Гродзенскай сельскай выбарчай акругі № 53 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, на якім будзе праведзена жараб'ёўка па размеркаванні эфірнага часу паміж кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Гродзенскай сельскай выбарчай акрузе № 53.
17 кастрычніка 2019 года адбылося пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Гродзенскай сельскай выбарчай акругі № 53 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, на якім разгледжаны пытанні аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, зацвярджэнні тэксту бюлетэню па выбарчай акрузе і вызначэнні колькасці вырабляемых бюлетэняў.

17 кастрычніка 2019 года ў 14.00 у будынку Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: г. Гродна, вул. Горкага, 51, каб. 309, адбудзецца пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Гродзенскай сельскай выбарчай акругі № 53 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. На пасяджэнні будзе разгледжана пытанне рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай сельскай выбарчай акрузе № 53

8 кастрычніка 2019 года адбылося пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Гродзенскай сельскай выбарчай акругі № 53 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, на якім разгледжаны пытанні арганізацыі працы па праверцы дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах для збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асобы, прапанаванай для вылучэння кандыдатам у дэпутаты, а таксама фінансавання і рэжыму работы ўчастковых выбарчых камісій.

8 кастрычніка 2019 года ў 11.00 у будынку Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: г. Гродна, вул. Горкага, 51, каб. 309, адбудзецца пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Гродзенскай сельскай выбарчай акругі № 53 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

2 кастрычніка 2019 года ў 10.00
адбудзецца пасяджэнне Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта па пытанні стварэння ўчастковых выбарчых камісій па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. 
Месца правядзення пасяджэння Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта: г. Гродна, вул. Горкага 51, каб. 416 (4 паверх, канферэнц-зала).
У адпаведнасці з часткай пятай артыкула 34 на пасяджэнні Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта маюць права прысутнічаць прадстаўнікі палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, грамадзян, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад камісій.

27.09.2019 года адбылося пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Гродзенскай сельскай выбарчай акругі № 53 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, на якім прынята рашэнне аб узгадненні прапаноў аб вызначэнні на тэрыторыі Бераставіцкага, Гродзенскага, і Свіслацкага раёнаў:
памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, іх давераных асобаў з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарчых сходаў, якія арганізуюцца выбаршчыкамі;
месцаў для правядзення ў паведамляльным парадку масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання), якія арганізуюцца кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання;
месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў пра кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

27 верасня 2019 года ў 14.00 у будынку Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: г. Гродна, вул. Горкага, 51, каб. 309, адбудзецца пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Гродзенскай сельскай выбарчай акругі № 53 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Да ведама выбаршчыкаў!
Прыём дакументаў па вылучэнню прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ажыццяўляецца ў будынку Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта (г.Гродна, вул.Горкага, 51, каб. 312) у рабочыя дні, а таксама 28 і 29 верасня 2019 г. з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.
Апошні дзень прыёму дакументаў – 29 верасня 2019 г.

11.09.2019 года адбылося паседжанне акруговай выбарчай камісіі Гродзенскай сельскай выбарчай акругі № 53 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
Разгледзеўшы паданую заяву i прадстаўленыя дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, акруговая выбарчая камісія прыняла рашэнне зарэгістраваць ініцыятыўную групу па зборы подпісаў выбаршчыкаў для вылучэння кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Аутка Аляксандра Віктаравіча, 1972 года нараджэння, першага намесніка генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства "Агракамбінат" Скідзельскі", беспартыйнага, які пражывае ў горадзе Скідзелі. Ініцыятыўнай групе прысвоены рэгістрацыйны нумар 1.

11 верасня 2019 года ў 10.00 у будынку Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: г. Гродна, вул. Горкага, 51, каб. 319, адбудзецца паседжанне акруговай выбарчай камісіі Гродзенскай сельскай выбарчай акругі № 53 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

2 верасня 2019 года адбылося першае арганізацыйнае пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Гродзенскай сельскай выбарчай акругі №53 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, на якім выбраны: старшыня – Дабрыян Святлана Вячаславаўна, намеснік старшыні – Забельскі Станіслаў Станіслававіч, сакратар – Грынцэвіч Аксана Аляксееўна; зацверджаны план і графік работы акруговай выбарчай камісіі Гродзенскай сельскай выбарчай акругі №53.
Для прыёму выбаршчыкаў у акруговай выбарчай камісіі Гродзенскай сельскай выбарчай акругі №53 арганізуецца дзяжурства членаў камісіі з 2 верасня 2019 года:
у буднія дні з 10.00 да 19.00 гадзін (перапынак - з 14.00 да 15.00 гадзін);
у суботу з 10.00 да 14.00 гадзін.
Месца знаходжання акруговай камісіі - горад Гродна, вуліца Горкага, дом 51, каб.110 (1 паверх), тэлефон 770918, 741504.
На пасяджэнні камісіі разгледжана пытанне аб устанаўленні адзінай нумерацыі ўчасткаў для галасавання на тэрыторыі Гродзенскай сельскай выбарчай акругі №53 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

2 верасня 2019 года ў актавай зале Гродзенскага раеннага выканаўчага камітэта (г. Гродна, вул. Горкага 51, каб. 109) адбудзецца першае арганізацыйнае пасяджэнне акружной выбарчай камісіі Гродзенскай сельскай выбарчай акругі №53 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
Пачатак у 15 гадзін.

Прыём дакументаў аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад Гродзенскай абласной і акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ажыццяўляецца ў каб. 304 будынка Гродзенскага аблвыканкама (г. Гродна, вул. Ажэшкi, 3, 3-цi паверх) у працоўныя дні з 8.30 да 17.30 (перапынак з 13.00 да 14.00).
Апошні дзень прыёму дакументаў – 30 жніўня 2019 г.