Версія для друку
Памер
+
Друк

Капліцы-грабніцы ў г. п. Сапоцкін

05.04.2018
Дзве ўнікальныя капліцы-грабніцы з рэшткамі Юліі Дзяконьскай (1868) і Юзафа Гурскага (1893г.) знаходзяцца на могілках у г. п. Сапоцкін. Пабудаваны з цэглы. Капліца - грабніца 1868г. пабудавана ў рэтраспектыўна-гатычным стылі. Кампактны прамавугольны ў плане будынак накрыты 2-схільным дахам. На галоўным фасадзе трохкутны шчыт завершаны 4-граннай вежай з пакатым пакрыццём. Уваход і ніша над ім, бакавыя аконныя праёмы стральчатыя.
Капліца-грабніца 1893г. пабудавана ўжо ў стылі неаготыкі. Прамавугольны ў плане кампактны аб'ём пад 2-схільным дахам. Галоўны фасад завершаны трапецыяпадобным шчытом з 3 - вуглавымі 8 - граннымі шатровымі вежамі-фіаламі і  слаістымі арачнымі нішамі. Бакавыя фасады раздзелены 4- стрэльчатымі аконнымі праёмамі. Алтарная сцяна ў інтэр'еры дэкаравана плоскім 4-пілястравым порцікам з 3-вугольным франтонам.
 
Помнік 3-й катэгорыі каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (пратакол навукова-метадычнага савета № 116 ад 25.01.2006).

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://grodnorik.gov.by/by/chasovni_by/

© Гродзенскi раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА