Электронная пошта: rsd@grodnorik.gov.by
Прыём грамадзян: трэцяя серада месяца з 8.00 да 14.00 (г. Гродна, вул. Горкага, 51)
першая серада месяца з 10.00 да 12.00 (аг.Парэчча, Парэчскі сельвыканкам)
Старшыня Савета:
ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва Саветам;
склікае сесіі Савета, арганізоўвае працу па падрыхтоўцы сесій Савета, пасяджэнняў яго прэзідыума;
вядзе сесіі Савета, ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў ходзе правядзення сесіі Савета;
прадстаўляе на разгляд Савета дэпутатаў праект парадку дня сесіі Савета;
узначальвае прэзідыум Савета;
падпісвае рашэнні Савета і яго прэзідыума;
прадстаўляе Савет ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, арганізацыямі і грамадзянамі;
прадстаўляе для абрання на сесіі Савета з ліку дэпутатаў кандыдатуру на пасаду намесніка старшыні Савета;
забяспечвае кантроль за выкананнем рашэнняў, прынятых Саветам і яго органамі;
дакладвае Савету аб стане спраў на тэрыторыі раёна, прадстаўляе сесіі Савета па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў год справаздачу аб сваёй дзейнасці;
аказвае садзейнічанне дэпутатам Савета ў ажыццяўленні імі сваіх паўнамоцтваў і забяспечвае іх неабходнай інфармацыяй;
каардынуе дзейнасць пастаянных і часовых камісій, уносіць на разгляд Савета прапановы аб стварэнні пастаянных камісій;
разглядае пытанні аб узнагароджаннях Ганаровай граматай Савета, Граматай Савета, Падзячным лістом старшыні Савета працоўных калектываў і грамадзян у адпаведнасці з Палажэннямі аб Ганаровай грамаце Савета, Грамаце Савета, Падзячным лісце старшыні Савета
уносіць на разгляд Савета прапановы аб адмене рашэнняў выканаўчага камітэта, якія не адпавядаюць заканадаўству;
забяспечвае разгляд зваротаў грамадзян, адрасаваных Савету;
ажыццяўляе прыём і звальненне работнікаў апарата Савета;
кіруе апаратам Савета;
выдае ў межах сваёй кампетэнцыі распараджэнні;
вырашае іншыя пытанні ў адпаведнасці з заканадаўствам і рашэннямі Савета.
Старшыня Савета не можа займаць іншыя дзяржаўныя пасады, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, а таксама займацца ў працоўны час іншай аплатнай работай (дзейнасцю), акрамя выкладчыцкай, навуковай, культурнай, творчай дзейнасці, медыцынскай практыкі, якая ажыццяўляецца ў парадку і на ўмовах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.