Праўленне Гродзенскай раённай арганізацыі “ БСЖ”закончыла падрыхтоўку кнігі “ Галасы дзяцей вайны”. Ужо на наступным тыдні кніга будзе надрукавана ў колькасці – 220 асобнікаў. У кнізе размешчана каля 150 матэрыялаў аб “дзецях вайны”, вязняў канцлагераў. Аўтарамі матэрыялаў з’яўляюцца актывісты жаночай арганізацыі, валанцёры, самі дзеці вайны, бібліятэкары, настаўнікі, унукі і праўнукі тых, хто перажыў вайну ў дзіцячым і юнацкім узросце. У кнізе прадстаулена геаграфія ўсіх сельскіх ,Скідзельскага гарадского саветаў . Да кожнага ўспаміну размешчана фатаграфія. Мы вельмі задаволены, што ўдалося сабраць гэты матэрыял.
Кніга выдаецца толькі на членскія і дабрачынные ўзносы. Гродзенская раённая арганізацыя будзе старацца, каб кніга была передадзена ў кожны дом, дзе пражывае герой кнігі, а таксама ў бібліятэкі раёна. Кніга выдадзена ў рамках праекта “ Дзяцінства, апаленае вайной”.