Официальный сайт
Адрес райисполкома:
230029, г. Гродно,
ул. Горького, 51
Электронная почта:
info@rik.by, grrik@mail.grodno.by
Телефон: 8 (0152) 72-01-40
Факс: 8 (0152) 72-16-17

11 февраля 2020

21 лютага работнікі культуры Гродзенскага раёна будуць святкаваць Міжнародны день роднай мовы.

21 лютага работнікі культуры Гродзенскага раёна будуць святкаваць Міжнародны день роднай мовы.

З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор`яў i сонечных цёплых праменняў
Ты выткана, дзiўная родная мова

 

Усе прыхільнікі роднай мовы могуць наведацца ва ўстановы культуры Гродзенкага раёна, дзе гэты дзень адзначаны лозунгам “Дакраніся да роднага слова!”. Для наведвальнікаў бібліятэк будуць дзейнічаць выставы “21 лютага - дзень роднай мовы”, на якіх прадстаўлены творы беларускіх пісьменнікаў. Чытачам прапануюць  выдавецкую прадукцыю на роднай мове і размову па-беларуску.
Супрацоўнікі інфармацыйна-бібліятэчнага аддзела, чытачы Скідзельскіх гарадскіх, Азерскай, Свіслацкай, Раціцкай, Путрышкаўскай, Квасоўскай, Адэльскай сельскіх бібліятэк Гродзенскага раёнага культурна-інфармацыйнага цэнтра, работнікі клубных устаноў прымуць удзел у акцыі «Родная мова - чытаем разам", прысвечанай  Міжнароднаму дню роднай мовы. У бібліятэках пройдуць гучныя чытанні “Любім і ведаем родную мову”, ”Гучы родная мова”, ”Сэрцам роднага слова краніся”, ”Крынічкі роднай мовы”, “О, родная зямля! Мой вечны клопат і любоў мая!”.
Будуць гучаць вершы і урыўкі з твораў пісьменнікаў-юбіляраў 2020 года: Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Караткевіча, Ларысы Геніюш, Уладзіміра Дубоўкі, Пятра Глебкі. Да акцыі далучацца і чытачы мабільнай бібліятэкі (бібліёбуса) аддаленых весак Гродзенскага раёна: Каменая Русота, Прывалкі.
Удзельнікі акцыі прачытаюць урыўкі з твораў пісьменнікаў-юбіляраў 2020 года і, запісаўшы гэта на камеру тэлефона, апублікуюць запісы на сваіх старонках у сацыяльных сетках, а таксама на сайтах аддзела культуры Гродзенскага райвыканкама, Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра, інфармацыйна-бібіятэчнага аддзела. Убачыўшы запіс іншага ўдзельніка акцыі трэба перапосціць яго на сваёй старонцы каб як мага больш людзей змагло ўбачыць якая прыгожая наша родная мова і колькі нас разам!
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Сапоцкінскай гарпасялковай бібліятэцы, Луцкаўлянскай, Парэцкай, Капцеўскай, Гожскай, Верцялішкаўскай сельскіх бібліятэках пройдуць паседжанні аматарскіх аб’яднанняў “Ці ведаешь ты сваю мову?”, “Каб бацькоўская мова непаўторнаю кветкай цвіла”, “Беларускія пісьменнікі- дзецям”, “Мова мая – жыцце маё”, “На мове сэрцу зразумелай”.
Запланаваны і  шэраг іншых мерапрыемстваў, якія маюць на мэце папулярызацыю беларускай мовы, павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў.
Дарэчы, Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Галоўная яго  мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.