Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Гродзенскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Свята-Аляксандра-Неўская царква ў в. Індура

У 1881г. у рэтраспектыўна-рускім стылі ў в. Індура была пабудавана каменная праваслаўная царква Аляксандра Неўскага. Плошчу пад царкву ў цэнтры вёскі ахвяраваў мясцовы памешчык Іван Казлоўскі. Першы праект храма, распрацаваны ў 1876г., па прычыне падаражэння будаўнічых матэрыялаў не быў прыняты і прапанаваны для рэалізацыі ў в. Лунна (цяпер Мастоўскі раён). Другі праект храма, разлічаны на 350 прыхаджан, распрацаваны губернскім архітэктарам Калянкевічам 3 сакавіка 1879г. Дойлід адышоў ад механічнага увасаблення тыповага праекта і зрабіў спробы спрасціць яго. Захоўваючы чатырохчастковую кампазіцыю будынка са званніцай, трапезнай, асноўным аб'ёмам і пяціграннай апсідай, ён, вар'іруючы дах і аб'ёмы, стварыў арыгінальны пірамідальны сілуэт.

Ім жа ў 1880г. быў зроблены для царквы праект іканастаса.

Асаблівасцю царквы з'яўляецца змешчанае на апсідзе вялікае мастацкае пано з евангельскім сюжэтам.

Помнік 3-й катэгорыі каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (пратакол навукова-метадычнага савета № 77 ад 13.11.2002г.)