Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Гродзенскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Адэльск

На паўднёва-заходняй ускраіне в. Адэльск узвышаецца касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі. Яшчэ ў 1490 г. Вялікі князь ВКЛ і кароль Польскі Казімір ІV Ягелончык выдзяляе сродкі на будаўніцтва ў в. Адэльск драўлянага касцёла. У 1680 г. на месцы старога храма ўзводзіцца новая святыня, а дзесьці ў сярэдзіне 18 стагоддзя яе замяняе касцёл, які захаваўся і да нашага часу.
Гэты драўляны храм у стылі барока з элементамі народнага дойлідства мае форму базілікі з невялікім купалам. Унутры – 5 драўляных разьбяных алтароў, якія датуюцца 18 стагоддзем. Алтары ўпрыгожаны скульптурамі анёлаў, апосталаў, святых, а на хорах - арган з аздабленнем у стылі барока.
У канцы 19 стагоддзя касцёл быў адрамантаваны і акружаны каменнай агароджай з брамай. Тады ж была ўзведзена і каменная званніца. Праз сто гадоў быў ажыццёўлены чарговы капітальны рамонт помніка драўлянага дойлідства.
Касцёл – помнік 2-й катэгорыі каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (пратакол навукова-метадычнага савета № 71 ад 28.02.2002).
У в. Адэльск была калісьці і барочная сінагога.