Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Гродзенскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Нястомнай Дапамогі ў в. Парэчча

У 1902-1905 г. г. жыхары в. Парэчча выступілі з  хадайніцтвам аб будаўніцтве каталіцкай капліцы. Міністэрства ўнутраных спраў дало згоду, і на будынак быў зроблены праект. Аднак неўзабаве вырашылі замест капліцы ўзводзіць філіяльны касцёл, які быў пабудаваны ў 1906г. у цэнтры вёскі. З мая 1912 г. па снежань 1913 г. міністр унутраных спраў вырашыў пытанне пашырэння Парэчскага філіяльнага касцёла, што і было дазволена зрабіць ксяндзу Разішэўскаму. У Парэцкім храме ажыццявілі пошук новага архітэктурнага аблічча сродкамі арыгінальнай сілуэтнай кампазіцыі: цэнтральны аб'ём з пяціграннай апсідай перасечаны папярочным трансептам. Усе зрубы накрыты рознымі па велічыні вальмовымі дахамі, над якімі ўзвышаюцца пяць чатырохгранных шатровых галовак на невысокіх калонках. У пластыцы перакрыццяў, шматграннасці крылаў трансепта адчуваецца ўплыў барока, у стральчатай форме аконных праёмаў і шпілепадобных вежах – уплыў готыкі, алтары выкананы ў стылі неабарока.

Помнік 3 катэгорыі каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (пратакол навукова-метадычнага савета № 116 ад 25.01.2006).