Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Гродзенскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэгiёна

27 сакавіка 2019

Здай сеткі добраахвотна!

 Рыбалка вядомая чалавецтву спрадвеку. Часткова як і раней, гэта засталося неабходнасцю, але з развіццём цывілізацыі з'явіліся людзі, для якіх рыбалка – гэта адпачынак, забаўка, медытацыя, калі хочаце.  Але для асобных людзей рыбалка засталася не толькі спосабам здабычы жаданага прадукту харчавання, але і сродкам нажывы. Для гэтых мэтаў выкарыстоўваліся прылады рыбалоўства, вырабленыя з сеткамэрыялаў самастойна або набытыя "падпольна" на рынках ці нават у іншых краінах, гэта-сеткі стаўныя, сеткавыя экраны, пад'ёмныя сеткі (павукі), сакі, таптухі і інш.
У цяперашні час занятак незаконнай здабычай рыбы хтосьці кінуў свядома, каб не прычыняць незаконнай здабычай рыбы шкоду навакольнаму асяроддзю, хтосьці з-за страху панесці адміністрацыйнае пакаранне, але пры гэтым захоўвае незаконныя прылады рыбалоўства ў сваіх селішчах і падсобных памяшканнях, хтосьці атрымаў у спадчыну або набыў домік у вёсцы, дзе ад старых гаспадароў засталіся і захоўваюцца сеткі, а гэтыя грамадзяне па розных прычынах не могуць «расстацца» з імі, што супрацьзаконна. Такім чынам, яны фактычна здзяйсняюць адміністрацыйнае правапарушэнне.
Разам з тым, за незаконныя збыт і захоўванне рыбалоўных сетак або сеткамэрыялаў артыкулам 15.36 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ад пяці да пяцідзесяці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка ад пяцідзесяці да двухсот базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – да пяцісот базавых велічынь, з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі.
У мэтах папярэджання адміністрацыйных правапарушэнняў, зацвярджэння прынцыпаў справядлівасці і гуманізму Гродзенская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету прапануе фізічным асобам, якія ў цяперашні час захоўваюць у сябе забароненыя прылады рыбалоўства, добраахвотна здаць іх у інспекцыю.
Здаць сеткі можна будзе ў Гродзенскую абласную і міжраённыя інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. 
Фізічныя асобы, якія добраахвотна здалі забароненыя прылады рыбалоўства, вызваляюцца ад адміністрацыйнай адказнасці.    
Тэлефон для даведак - 8(0152)52-13-38, 52-13-40, 526-000, +375333643336.