Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Гродзенскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

30 студзеня 2019

Гродзенская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе

 28.01.2019 работнікамі аператыўнага аддзела Гродзенскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету сумесна з супрацоўнікамі Дэпартамента аховы Кастрычніцкага раёна г.Гродна выяўлена крымінальна-каральнае дзеянне прадугледжанае часткай 4 артыкула 281 КК Рэспублікі Беларусь.
Былі затрыманы двое жыхароў г. Гродна, адзін з якіх ужо трапляў у поле зроку абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету (прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за незаконны гандаль рыбай і лоўлю рыбы сеткамі на возеры Юбілейнае ў г.Гродна). Дадзеныя грамадзяне з выкарыстаннем забароненых прылад рыбалоўства, двух рыбалоўных сетак агульнай даўжынёй 100 м., здабылі 134 асобіны ляшча і 2 асобіны судака звычайнага, агульнай вагой 135,7 кг. 
Шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю склала 414 базавых велічынь або 10 557 рублёў, кошт незаконна здабытай рыбы склаў 28,4 базавых велічынь або 724,2 рубля. 
Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 4 арт. 281 КК Рэспублікі Беларусь, якая прадугледжвае крымінальную адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 6 гадоў.
На аўтамабіль аднаго з гора-рыбакоў накладзены арышт.