Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Гродзенскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

20 сакавіка 2020

Калекцыя рэдкіх кніг абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага папоўнілася двума тамамі апавяданняў Элізы Ажэшкі

 Пабачылі свет выданні ў 1886 годзе.

Надрукаваны былі ў Варшаве і пэўны час падарожнічалі па ўласных бібліятэках. Сімвалічна, што спынілі такую вандроўку кнігі ў год 190-годдзя абласной навуковай бібліятэкі менавіта ў яе пакоях. Падараваў кнігі бібліятэцы калекцыянер Януш Здасоўскі. 

IMG_0786.JPG


– Думаю, пра значнасць такіх выданняў нагадваць не прыходзіцца. Прынёманскі край стаў не толькі месцам пачатку жыццёвага шляху Элізы Ажэшкі, але і крыніцай яе натхнення. Да таго ж у Гродне спыніўся яе жыццёвы шлях, але літаратурны працягваецца і сёння далёка за межамі нашага краю, – гаворыць загадчык аддзела краязнаўства абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага Алена Кучынская. 

a5979437099acf773c5addbeddf3f8e2.jpg


Сваё месца падораныя выданні занялі сярод "аднагодкаў". Яны размясціліся ў аддзеле рэдкай кнігі, які па зразумелых прычынах з моманту пераезду бібліятэкі застаецца адным з самых папулярных для тых, хто заходзіць сюды ўпершыню. Усё таму, што месцам прапіскі яго стала былое грашовае сховішча. На працягу многіх гадоў за паўметровымі жалезнымі дзвярыма захоўвалі ў літаральным сэнсе скарбы – грошы і каштоўнасці, а сёння іх чаргу занялі не менш значныя па сваёй сутнасці кнігі з багатай гісторыяй.

Здзіўляцца сапраўды ёсць чаму. У зале рэдкіх выданняў каля паўтысячы прадстаўнікоў мастацкай і галіновай літаратуры XVIII – пачатку XX стагоддзяў на беларускай, рускай, польскай, англійскай, нямецкай, французскай і лацінскай мовах. Найбольш старадаўняя частка збору – кнігі з бібліятэкі ордэна айцоў-францішканцаў – былой манастырскай бібліятэкі, якая існавала да Другой сусветнай вайны пры францішканскім кляштары ў Гродне. 

ажэшка_page-0004.jpg


Сярод выданняў, якія карыстаюцца найбольшым попытам, – дакументы пра Гродзеншчыну. Гартаюць іх пераважна гісторыкі і краязнаўцы. Каштоўнай крыніцай ведаў пра рэгіён, напрыклад, з'яўляюцца выданні Гродзенскага губернскага статыстычнага камітэта – агляды з 1879 па 1913 гады і памятныя кнігі губерніі за 1871, 1889 і 1899 гады. Калі гаварыць пра «Обзоры Гродненской губернии», яны мелі рэтраспектыўны накірунак. Падагульнялі дадзеныя за мінулы год і адлюстроўвалі звесткі дэмаграфічнага, адміністрацыйна-юрыдычнага, эканамічнага жыцця, добраўпарадкавання, медыцынскага абслугоўвання, асветы і іншыя.

ажэшка_page-0003.jpg
– Штогоднік з'яуляецца каштоўнай крыніцай ведаў пра тагачаснае жыццё Гродзеншчыны. Дзякуючы яму ведаем, напрыклад, што ў 1879 годзе ў Гродзенскай губерніі было ўсяго толькі 63 урачы ў 27 бальніцах, а ў 1913 годзе ўжо 205 урачоў і 1325 лячэбных устаноў. Навучальных устаноў было 968 у 1879 годзе і 2434 у 1913-м, – дадае Алена Кучынская. 

У выданнях бібліятэкі можна знайсці звесткі аб развіцці асветы, бібліятэчнай справы XIX – пачатку XX стагоддзяў. Так, у 1891 годзе ў Гродзенскай губерніі дзейнічалі 10 бібліятэк. Цікава, што большасць з іх існавалі пры кніжных крамах. Згодна з аглядам, важнейшай была Гродзенская публічная, пераемніцай якой і з'яўляецца сённяшняя абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага.

Як рассказала загадчык аддзела краязнаўства, не страцілі свайго значэння для навукоўцаў у наш час і працы вядомага царкоўнага дзеяча Іаана Карчынскага. На пачатку ХХ стагоддзя ён даследаваў гісторыю буйнейшых храмаў рэгіёна – гродзенскіх праваслаўнага Сафійскага сабора і старажытнай Каложскай царквы. Абодва выданні за 1907 і 1908 год былі надрукаваны ў Гродне. А калі вяртаца да выданняў Элізы Ажэшкі, ганарацца ў бібліятэцы тым, што ў яе пакоях захоўваецца адзін з публіцыстычных твораў, які ў 1880 годзе быў надрукаваны ў прыватным выдавецтве пісьменніцы ў Вільні.