Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Гродзенскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

16 красавіка 2020

Прысвячаецца 75-годдзю Вялікай Перамогі і 80-годдзю стварэння Гродзенскага раёна

 

Прысвячаецца 75-годдзю Вялікай Перамогі і 80-годдзю стварэння Гродзенскага раёна

Праўленне Гродзенскай раённай арганізацыі “ БСЖ”закончыла падрыхтоўку кнігі “ Галасы дзяцей вайны”. Ужо на наступным тыдні  кніга будзе надрукавана  ў колькасці – 220 асобнікаў. У кнізе размешчана каля 150 матэрыялаў аб  “дзецях вайны”, вязняў  канцлагераў. Аўтарамі матэрыялаў  з’яўляюцца актывісты жаночай арганізацыі, валанцёры, самі дзеці вайны, бібліятэкары, настаўнікі, унукі і праўнукі тых, хто перажыў вайну ў дзіцячым і юнацкім узросце. У кнізе прадстаулена геаграфія ўсіх сельскіх ,Скідзельскага гарадского саветаў . Да кожнага ўспаміну  размешчана фатаграфія. Мы вельмі задаволены, што ўдалося сабраць гэты матэрыял.
Кніга выдаецца толькі на членскія і дабрачынные ўзносы. Гродзенская раённая арганізацыя будзе старацца, каб кніга была передадзена ў кожны дом, дзе пражывае герой кнігі, а таксама ў бібліятэкі раёна. Кніга выдадзена ў рамках праекта “ Дзяцінства, апаленае вайной”.