Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Гродзенскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

9 красавіка 2019

Захаваем культурную спадчыну РАЗАМ. Міжнароднаму дню помнікаў і гістарычных мясцін прысвячаецца.

Захаваем культурную спадчыну РАЗАМ.
Міжнароднаму дню помнікаў і гістарычных мясцін прысвячаецца.

Напярэдадні рэспубліканскага суботніка па добраўпарадкаванні населеных пунктаў многія прадпрыемствы і арганізацыі ў Гродзенскім раёне ўжо паспелі навесці парадак на замацаваных тэрыторыях.
З мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да пытанняў аховы і захавання сусветнай культурнай спадчыны, да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, у рамках Рэспубліканскага суботніка, работнікі культуры раёна 18 красавіка 2019 года навядуць парадак і добраўпарадкуюць аб’екты фартыфікацыйных збудаванняў 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна (1940-1941гг.) і Гродзенскай крэпасці (1887-1915 гг.).
Акцыя пройдзе пад дэвізам “Захаваем культурную спадчыну РАЗАМ”. У гэты дзень запланавана ўбраць лісце, бытавое смецце, ачысціць прылеглую да аб’ектаў тэрыторыю ад зараснікаў.
У 10.00 на тэрыторыі форта № 2 і помніка Скорбящей Матери ў
в. Навумавічы адбудзецца лінейка-старт акцыі работнікаў культуры “Захаваем культурную спадчыну РАЗАМ”.
Пасля рэканструкцыі падзей “Дарога памяці” на фартыфікацыйных збудаваннях, якую правядуць удзельнікі калектываў аматарскай творчасці сектара па арганізацыі культурна-масавай работы ў аг.Рацічы Сапоцкінскага культурна-турыстычнага цэнтра, удзельнікі акцыі ў памяць аб подзвігу герояў запаляць 75 лампадак на форце № 1 у в.Загараны, № 2 у в.Навумавічы, № 4 ў в.Стрэльчыкі. Акцыя пройдзе з удзелам першаснай прафсаюзнай арганізацыі аддзела культуры Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.
Ва ўсіх аграгарадках у рамках акцыі “Гонар” работнікі культуры добраўпарадкуюць і іншыя гістарычныя месцы, помнікі баявой славы і месцы воінскіх пахаванняў.
У Дзень помнікаў і гістарычных месцаў ва ўстановах культуры раёна пройдуць і іншыя розныя мерапрыемствы. Усе музеі і музейныя пакоі, размешчаныя ва ўстановах культуры, 18 красавіка - у Дзень гістарычных помнікаў, правядуць акцыі адчыненых дзвярэй. Гэта значыць, што, як і ў Міжнародны дзень музеяў, агледзець іх можна без набыцця білета, г.зн. бясплатна. Таксама ў рамках Дня помнікаў і гістарычных месцаў у бібліятэках раёна можна азнаёміцца ​​з кніжнымі выставамі “Помнікі Беларусі: гісторыя і культура”, “Рэха даўнiх часоў”, віртуальныя экскурсіі “Архітэктурная спадчына” правядуць Сапоцкінская, Адэльская і Парэцкая бібліятэкі, бібліятэкары г.Скідзель выйдуць на вуліцы горада з бясплатнай экскурсіяй “Пешшу па гісторыі” і правядуць акцыю “Чытачы прыпынак “Помнікі горада Скідзеля”, у цэнтры моладзі будзе працаваць фотавыстава “У помніках наша гісторыя”.
19 красавіка жыхары г.Скідзель змогуць з 19.00 да 22.00 апынуцца ў “Чароўным свеце кніг” у рамках акцыі “Библионочь”, якую сумесна правядуць работнікі Скідзельскага ГДК і гарадской бібліятэкі.
19 красавіка ўдзельнікі аматарскіх аб’яднанняў для пажылых людзей, якія працуюць на базе ўстаноў культуры, адправяцца ў музычна-літаратурны круіз “Нам жыць і помніць”, дзе змогуць наведаць аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны, размешчаныя на тэрыторыі Сапоцкінскага сельскага Савета.

Начальнік аддзела культуры                                 Наталля Рамановіч