Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Гродзенскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Касцёл Праабражэння Гасподняга ў в.Селіванаўцы

Будаўніцтва касцёла было пачата ў 1865-1867 гг. графіняй Сабалеўскай, вялося ноччу, так як пасля паўстання 1864г. службы праводзіць нельга было. Касцёл быў цалкам пабудаваны і пачаў дзейнічаць з 1899г., але таксама тайна. У 1905-1908 гг. ксёндз Мадзялеўскі абнавіў плябанію, а жыхар в. Монькаўцы Ян Курчэўскі выразаў з дрэва 14 скульптур «дарогі Крыжовай».
Прамавугольны ў плане аб'ём храма накрыты двухсхільным дахам. Франтон паўночнага, галоўнага фасадаў ссечаны, над ім драўляная званніца з чатырохсхільным дахам. У стылявой трактоўцы дойлід інтэрпрэтуе формы прошлага класіцызму і запазычвае яго элементы: рытмічна раздзеленыя нішамі і аконнымі праёмамі фасады, вуглавы руст, трохвугольныя франтоны. Інтэр'ер двума парамі калон дзеліцца на 3 нефа, 3 арачныя праёмы хораў аддзелены ад асноўнай прасторы драўлянай балюстрадай.
Помнік 3-й катэгорыі каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (пратакол навукова-метадычнага савета № 116 ад 25.01.2006).