Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Гродзенскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Касцёл Унебаўзяцця Божай Маці ў г. Скідзелі

Касцёл быў пабудаваны з ярка чырвонай цэглы ў другой палове 19 стагоддзя ў стылі неаготыкі сям'ёй князёў Чацвярцінскіх і да 1939 года быў прыдворным касцёлам гэтай сям'і. Знаходзіцца ў г. Скідзелі, на поўдні ад дарогі Гродна–Ліда, на тэрыторыі парку. Падчас вайны быў зачынены. Пасля 1945 г. у ім доўгі час размяшчаліся ваенкамат і вадзіцельскія курсы. У 80-х гадах будынак не выкарыстоўваўся. У 1990 г. парафіяне касцёла правялі касметычны рамонт будынка.

Касцёл Унебаўзяцця Божай Маці – каменны, з чырвонай цэглы, аднанефны з трохбаковай алтарнай часткай. Фасад непаштукатураны. З паўночнага боку пазней прыбудаваная сакрысція. Столь ўнутры – у форме зоркі. Перад уваходам у касцёл размяшчаецца тэраса з трынаццаццю прыступкамі. Дзве цагляныя вежы ўпрыгожаны металічнымі крыжамі.