Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Гродзенскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Храм Святога Благавернага Князя Аляксандра Неўскага

Царква была пабудавана ў 1854 г. з цэглы па праекту архітэктара Я.М. Фардона  у былым валоданні і за сродкі памешчыцы Свечынай на месцы драўлянага храма ў стылі ампір. Але пры ёй паспелі ўзвесці толькі сцены, таму што неўзабаве яна з'ехала ў Францыю. І тады жыхары Верцялішак, прыхаджане на свае сродкі, сваімі сіламі пачалі дабудоўваць храм. 12 верасня 1854 г., у дзень перанясення мошчаў Аляксандра Неўскага, царква была асвечана. Другое нараджэнне храм перажыў падчас рэвалюцыі 1917 года, калі яго хацелі знесці, але разбурылі толькі званніцу. Пазней вяскоўцы ўласнымі сіламі пабудавалі драўляную званніцу. У царкве ёсць адна ўнікальная святыня – ікона прарока Іллі, у 1893 годзе яе падарыла храму маладая сям'я Главіцкіх з в. Рыдзелі. У гэтай шматдзетнай сям'і адзін за адным паміралі дзеці. І тады бацькі прынялі зарок – падарыць самую дарагую каштоўнасць дома царкве ў імя выздараўлення дзетак. Старажылы кажуць, што абраз засцерагаў храм ва ўсе часы.

Помнік 2-й катэгорыі каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (пратакол навукова-метадычнага савета № 104 ад 21.12.2004).