23.08.2023
Абласны фестываль народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў” адбудзецца 26 жніўня
Галоўная сцэнічная пляцоўка стане эпіцэнтрам для творчасці і добрага настрою, які створаць удзельнікі фестывалю – творчыя калектывы з Гродзенскай вобласці. Хэдлайнеры – фольк-шоў “Забабоны” (г.Мінск) і поп-фолк-група “Гулянка” (г.Гродна). На другой сцэнічнай пляцоўцы “Вясёлка адзінства” ўпершыню госці змогуць прыняць удзел у традыцыйнных беларускіх гульнях. Сваім каларытам здзівяць гасцей выставы ручнікоў Гродзенскай вобласці “Жывая ніць традыцый” і нацыянальных касцюмаў “Моднае толькі роднае”. З гасціннасцю да сябе запросяць падворак-выстава “Праз гісторыю брэндавых мерапрыемстваў Гродзенскага раёна”, выстава-кірмаш дэкаратыўна-прыкладной творчасці, выстава-прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Гродзеншчыны. На свяце адбудзецца конкурс на хуткае паяданне дранікаў і прэзентацыя самай вялікай “фестывальнай булкі”. Будуць працаваць святочны гандаль, атракцыёны, тэматычныя фотазоны і інш. Чакаем усіх 26 жніўня, пачатак у 12.00.