Самае высокае месца
Гродзенскага раёна – 247,1 м над узроўнем мора. Размешчана каля в. Бычкі Капцёўскага сельсавета.
Самае нізкае месца Беларусі – 80 м ніжэй ўзроўню мора, размешчана каля в. Прывалка Гожскага
сельсавета.
Асаблівай увагі заслугоўваюць
палеанталагічныя помнікі прыроды, якіх тут сканцэнтравана значна больш, чым у
іншых раёнах і абласцях Беларусі.
На тэрыторыі раёна
знаходзіцца дзяржаўны ландшафтны заказнік «Азёры» з папуляцыяй зуброў і многіх
іншых ахоўваемых відаў жывёл і раслін. Маюцца ў рэгіёне і старадаўнія паркі (в.
Белыя Балоты, Скідзель), і палацава-паркавы комплекс «Свяцк» і яшчэ мноства
прыродных аб'ектаў.
Вельмі багаты жывёльны і раслінны свет рэгіёна. У лясах Гродзеншчыны сустракаецца большасць жывёл і птушак
ўмеранага пояса. На тэрыторыі раёна зафіксаваны месцы пражывання відаў, занесеных у Чырвоную кнігу
Беларусі, такіх, як барсук, шэры журавель,
чорны бусел, рысь, барадатая неясыць, малая крачка, мядзянка, зімародак звычайны,
зялёны дзяцел і інш.. Таксама растуць віды «чырвонакніжных» раслін: венерын
чаравічак сапраўдны, наяда вялікая, баранец, вярба чарнічная, лілія кучаравая, фістуліна пячоначная, многаножка звычайная, прастрэл
лугавы.