Галоўная / Аб раёне / Геральдыка

Геральдыка


Герб Гродзенскага раёна ўяўляе сабой чырвоны варажскi шчыт, апраўлены справа i злева слупамi серабрыстага колеру, зверху - папярочкай такога ж колеру, знiзу - хвалiстай блакiтнай пятой. У цэнтры поля размешчана залацiстая галава зубра з рагамi серабрыстага колеру.
Герб Гродзенскага раёна 
Флаг Гродзенскага раёна ўяўляе сабой прамавугольнае палотнiшча чырвонага колеру з суадносiнамi бакоў 1:2, у цэнтры вонкавага боку якога размешчаны герб Гродзенскага раёна.
Флаг Гродзенскага раёна
У адпаведнасці з Указам гэтыя геральдычныя сімвалы з'яўляюцца ўласнасцю Гродзенскага раёна, права распараджацца якімі мае Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт. Яны могуць быць размешчаны на будынках, дзе знаходзяцца органы мясцовага кіравання і самакіравання раёна, у памяшканнях для пасяджэнняў гэтых органаў і службовых кабінетах іх кіраўнікоў. Выкарыстоўваць герб і сцяг можна ў час дзяржаўных свят, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржорганамі і іншымі арганізацыямі, а таксама пры правядзенні народных, працоўных, сямейных свят, спартыўных гульняў і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат.