СМI

Сродкі масавай інфармацыі становяцца асноўным інструментам арыентацыі чалавека ў сучасным свеце.
"Газета – гэта секундныя стрэлкі гісторыі. І за гэтымі секундамі столькі лёсаў прайшло праз газету" (Шопенгауэр).
«Перспектыва» – першае выданне, зарэгістраванае на тэрыторыі горада Гродна. Нарадзілася яна 25 верасня 1939 года. Чытацкая аўдыторыя – жыхары горада і Гродзенскага раёна. Пасля далучэння да Гродзенскага Скідзельскага і Сапоцкінскага раёнаў газета становіцца органам райкама і райвыканкама, але па-ранейшаму на яе старонках адлюстроўваецца жыццё не толькі гэтага рэгіёна, але і абласнога цэнтра, які па волі лёсу стаў адначасова і раённым.
«Перспектыва» сёння – гэта больш за дзесяць тысяч экземпляраў газеты штотыдзень як у горадзе, так і на сяле. Гэта сем штатных творчых работнікаў і каля пяцідзесяці пазаштатных. Гэта «Наша радыё», якое вяшчае штодня на канале 66,98 УКХ і па правадной сетцы.
Няма такой сферы чалавечай дзейнасці, аб якой  ні расказвала б газета. Таму з кожным годам чытачоў выдання становіцца ўсё больш, як і газетных рубрык. На сёння іх налічваецца больш за 60. У газеце выходзіць некалькі прыкладанняў – «Скідзельскі мерыдыян», «Здароўе», «Чалавек і закон», «Скрыжаванне», «Сонечны зайчык», «Чытацкая лятучка» і іншыя. Акрамя гэтага, штотыдзень праграма тэлебачання 36 каналаў, тэатральная і кінаафіша, прагноз надвор'я, гараскопы, сканворды і крыжаванкі. Годнае месца на старонках выдання займаюць старонка дзелавога чалавека – «Спажывец», «Рэклама для ўсіх» і іншыя.
Больш падрабязна аб газеце «Перспектыва» вы зможаце даведацца на нашым сайце https://proregion24.by.