Галоўная / Райвыканкам / Структурныя падраздзяленні

Структурныя падраздзяленні

Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання
Асноўныя задачы:
- каардынацыя ў межах дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь развіцця дзейнасці сельскагаспадарчых, перапрацоўчых сельскагаспадарчую сыравіну і абслугоўваючых сельскую гаспадарку арганізацый раёна незалежна ад форм уласнасці;
- забеспячэнне ўкаранення дасягненняў навукі і тэхнікі ў сельскагаспадарчую вытворчасць раёна;
- стварэнне ўмоў для павелічэння рэсурсаў харчавання і сельскагаспадарчай сыравіны, паляпшэння забеспячэння насельніцтва раёна прадуктамі харчавання;
- забеспячэнне ў сельскагаспадарчых арганізацыях і арганізацыях, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку раёна, росту вытворчасці прадукцыі для задавальнення патрэбаў унутранага рынку, павелічэння колькасці і якасці аказваемых паслуг.
Першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення - Кемяжук Віктар Віктаравіч - тэл. 60-42-18, прыёмная - тэл./факс 60-43-64 (каб.103а)
Першы намеснік начальніка ўпраўлення - Шыла Дзмітрый Віктаравіч - тэл. 60-43-54 (каб. 103б)
Намеснік начальніка ўпраўлення - ЮХНЕЎСКІ Андрэй Францавіч - тэл. 60-42-83 (каб. 104)

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне
Асноўнымі задачамі ўпраўлення з'яўляюцца рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі і рашэнне комплексных праблем сацыяльна-працоўнай сферы па пытаннях:
- аплаты працы, яе ўмоў і аховы;
- пенсійнага забеспячэння;
- занятасці насельніцтва на рынку працы, развіцця і выкарыстання працоўных рэсурсаў;
- сацыяльнай абароны грамадзян пажылога ўзросту, ветэранаў, інвалідаў і іншых катэгорый грамадзян, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай падтрымцы;
- аказання практычнай і метадычнай дапамогі арганізацыям па абазначаных пытаннях.
Начальнік упраўлення - БУЛАЙ Ігар Мікалаевіч - тэл. 62-58-30
Намеснік начальніка ўпраўлення - Міцура Нэлі Юр'еўна - тэл. 62-58-35
Намеснік начальніка ўпраўлення - ЛАНЦЭВІЧ Ганна Бернардаўна - тэл. 62-58-38
Тэл./факс 62-58-32

Упраўленне справамі
Асноўныя задачы:
- планаванне, арганізацыйна-тэхнічная падрыхтоўка і правядзенне пасяджэнняў райвыканкама, аператыўных нарад;
- арганізацыя і ажыццяўленне своечасовага і правільнага афармлення выканаўча-распарадчай дзейнасці райвыканкама і дакументацыйнае забеспячэнне дзейнасці райвыканкама і структурных падраздзяленняў райвыканкама;
- ажыццяўленне інфармацыйна-тэхнічнага суправаджэння афіцыйнага Інтэрнэт-сайта райвыканкама;
- фінансавае, матэрыяльна-тэхнічнае, гаспадарчае, транспартнае, інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці райвыканкама,
Начальнік упраўлення справамі - ГАГАЛУШКА Віктар Іванавіч - тэл. 738-914 (каб. 314)
Намеснік начальніка ўпраўлення - ЖАМОЙЦІН Ян Вітальевіч - тэл./факс 738-952 (каб. 303)
Начальнік службы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і транспартнага абслугоўвання - БАГДЗЕВІЧ Віктар Янавіч - тэл. 738-919 (каб. 9)

Упраўленне землеўпарадкавання
Асноўныя задачы:
- дзяржаўнае рэгуляванне ў вобласці зямельных адносін, аховы і рацыянальнага выкарыстання зямель на тэрыторыі раёна.
- дзяржаўнае рэгуляванне ў вобласці зямельных адносін, аховы і рацыянальнага выкарыстання зямель у 390 садаводчых таварыствах, размешчаных на тэрыторыі раёна.
Начальнік упраўлення – галоўны дзяржаўны інспектар па выкарыстанню і ахове зямель Гродзенскага раёна - ДОРАШАЎ Ігар Пятровіч - тэл. 738-935 (каб. 117)
Намеснік начальніка - ЧАРНЯКОЎ Кірыл Віктаравіч - тэл. 738-931 (каб. 116)
Начальнік аддзела рэгулявання зямельных адносін у садаводчых таварыствах - ГОРБАЧ Алена Леанідаўна - тэл. 738-937 (каб. 114)
Начальнік аддзела землеўпарадкавання і зямельнага кадастру г. Скідзеля - БОЛТАЧ Міхаіл Казіміравіч - тэл. 974-071

Аддзел арганізацыйна-кадравай работы
Асноўныя задачы:
- арганізацыйнае забеспячэнне выканаўчай і распарадчай дзейнасці райвыканкама па кіраўніцтву дзяржаўным, гаспадарчым і сацыяльна-культурным развіццём раёна;
- арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў і ўтвораных ім органаў;
- павышэнне эфектыўнасці арганізацыйнай работы райвыканкама, Скідзельскага гарадскога і сельскіх выканаўчых камітэтаў;
- удасканаленне формаў і метадаў работы з кадрамі
Начальнік аддзела – СЯМАШКА Андрэй Францэвiч - тэл. 738-910 (каб. 310)
Намеснік начальніка аддзела – КОВАЛЬ Нона Аляксееўна - тэл. 738-911 (каб. 311)

Юрыдычны аддзел
Асноўныя задачы:
- садзейнічанне ў забеспячэнні захавання законнасці ў дзейнасці райвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і службовых асоб, Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў;
- аказанне прававой дапамогі выканаўчым камітэтам першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню, арганізацыям, падведамасным райвыканкаму;
- правядзенне юрыдычнай экспертызы праектаў рашэнняў, распараджэнняў старшыні райвыканкама і рашэнняў раённага Савета дэпутатаў;
- прадстаўленне інтарэсаў райвыканкама у судах і іншых дзяржаўных органах і арганізацыях па прававых пытаннях.
Начальнік аддзела - КАШТАЛЬЯН Таццяна Вячаславаўна - тэл. 738-930 (каб. 115)

Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Асноўныя задачы:
- забеспячэнне арганізацыі работы райвыканкама па своечасоваму і поўнаму разгляду зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама спажывецкіх кааператываў (жыллёвых, жыллёва-будаўнічых, гаражных, гаражна-будаўнічых кааператываў, садаводчых таварыстваў і іншых), рэлігійных арганізацый, якія паступаюць у райвыканкам;
- арганізацыя асабістага прыёму грамадзян, у тым ліку - індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама прадстаўнікоў, юрыдычных асоб службовымі асобамі райвыканкама, абласных і рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання;
- арганізацыя правядзення "гарачых ліній" і "прамых тэлефонных ліній";
- вядзенне кнігі заўваг і прапаноў райвыканкама;
- арганізацыя працы з заявамі зацікаўленых асоб пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур па заяўным прынцыпе "адно акно".
Начальнік аддзела - БУЙНОЎСКАЯ Наталля Іосіфаўна - тэл. 738-906 (каб. 306)
Намеснік начальніка аддзела - ДАБРЫЯН Юлія Валянцінаўна - тэл. 738-916 (каб. 316)

Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі
Асноўныя задачы:
- забеспячэнне дзейнасці райвыканкама па вырашэнню пытанняў у галіне жыллёвых адносін, правядзенне дзяржаўнай жыллёвай рэформы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дарожнай дзейнасці, электрыфікацыі, сувязі, энергазберажэння і выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў, водазабеспячэння, цеплазабеспячэння, падрыхтоўкі арганізацый раёна да асенне-зімовага перыяду з падпісаннем пашпартоў гатоўнасці, санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва, добраўпарадкавання і ўтрымання тэрыторыі і населеных пунктаў, збору і нарыхтоўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў, разгляд зваротаў і заяў грамадзян па гэтых пытаннях.
Начальнік аддзела - БАГАН Мікалай Сяргеевіч - тэл. 738-950 (каб. 304а)

Аддзел эканомікі, гандлю і паслуг
Асноўныя задачы:
- распрацоўка агульных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна з улікам агульнадзяржаўных інтарэсаў, мясцовых умоў і рэсурсаў;
- аналіз і прагназаванне найважнейшых сацыяльна-эканамічных працэсаў;
- каардынацыя дзейнасці прамысловых арганізацый па выкананню прагнозных паказчыкаў;
- каардынацыя дзейнасці арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў у сферы гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва, ажыццяўленне кантролю за выкананнем заканадаўства ў гэтых сферах;
- вядзенне Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у раёне.
Начальнік аддзела - ДАБРЭНКА Марына Леанідаўна - тэл. 738-955 (каб. 409)
Намеснік начальніка аддзела - КАВАЛЬЧУК Валянціна Віктараўна - тэл. 738-956 (каб. 411)

Аддзел архітэктуры і будаўніцтва
Асноўныя задачы:
- рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы горадабудаўнічай і архітэктурнай дзейнасці, прыняцце абгрунтаваных горадабудаўнічых і архітэктурных рашэнняў пры размяшчэнні, праектаванні і будаўніцтве аб'ектаў з мэтай арганізацыі паўнавартаснага асяроддзя пражывання, якое адказвае сучасным функцыянальным, экалагічным, санітарна-гігіенічным і эстэтычным патрабаванням.
Начальнік аддзела - КАРОЛЬ Анатолій Мікалаевіч - тэл. 738-940 (каб. 111)
Намеснік начальніка аддзела - СЯЛЯЎКА Наталля Міхайлаўна - тэл. 738-939 (каб. 113)

Асноўныя задачы:
- праводзіць рэгістрацыю нараджэння, смерці, заключэння і скасавання шлюбу, усынаўлення (удачарэння), устанаўлення бацькоўства, перамены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку;
- рыхтуе дакументы і складае заключэнні аб унясенні змяненняў, дапаўненняў і выпраўленняў у запісы актаў грамадзянскага стану, аднаўляе і анулюе запісы актаў грамадзянскага стану на падставе рашэння суда:
- вядзе ва ўстаноўленым парадку ўлік запісаў актаў грамадзянскага стану, праведзеных у межах Гродзенскага раёна;
- выдае паўторныя пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану і даведкі, якія тычацца рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, выдае копіі запісаў актаў грамадзянскага стану па запытах пракуратуры, суда, органаў следства, дазнання і натарыята, а таксама консульскім установам Рэспублікі Беларусь, органам загса і Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Выконваючы абавязкі начальнік аддзела - ШЧЫГЛІНСКАЯ Лілія Іосіфаўна- тэл. 738-945 (каб. 212)

Фінансавы аддзел
Асноўныя задачы:
- эфектыўнае правядзенне дзяржаўнай бюджэтна-падаткавай палітыкі, ажыццяўленне рэгулявання і кіравання ў фінансавай сферы дзейнасці, каардынацыя дзейнасці ў гэтай сферы органаў мясцовага кіравання і самакіравання раёна;
- састаўленне праекта бюджэта раёна і прадстаўленне яго на разгляд райвыканкама, арганізацыя работы па размеркаванню фінансавых, у тым ліку валютных рэсурсаў раёна, правядзенне ў межах сваёй кампетэнцыі мерапрыемстваў па своечасоваму і поўнаму паступленню ўсіх даходаў, прадугледжаных у бюджэце раёна эканомнаму і мэтаваму расходаванню сродкаў бюджэту, мэтавых бюджэтных і пазабюджэтных фондаў Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама;
- ажыццяўленне сумесна з галоўным упраўленнем Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці (далей - галоўнае ўпраўленне), падатковымі і іншымі кантралюючымі органамі кантролю за выкананнем фізічнымі і юрыдычнымі асобамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы бюджэтна-фінансавых адносін, у тым ліку валютнай дысцыпліны, за выкананнем імі фінансавых абавязацельстваў перад дзяржавай;
- кантроль за выкананнем фінансавых інтарэсаў раёна.
Начальнік аддзела - БУЖЫНСКАЯ Яніна Браніславаўна - тэл. 60-61-20 (каб. 219)
Намеснік начальніка – ХАВАНСКАЯ Ірына Аляксандраўна - тэл. 60-61-27 (каб. 222)

Упраўленне адукацыі
Асноўныя задачы:
- рэалізацыя прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, стварэнне сістэмы бесперапыннай адукацыі ў раёне;
- прапаганда сярод насельніцтва здаровага ладу жыцця;
- забеспячэнне выканання заканадаўства ў сферы адукацыі, выхавання, аховы дзяцінства;
- арганізацыя кіраўніцкай дзейнасці і ўнутранага кантролю ва ўстановах дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі;
- арганізацыя выканання ўсенавуча ў раёне;
- арганізацыя правядзення прафарыентацыйнай работы сярод навучэнцаў;
- размеркаванне выпускнікоў устаноў па каналах далейшага працаўладкавання;
- арганізацыя сістэмы выхаваўчай работы ў раёне;
- рэалізацыя раённых і рэспубліканскіх праграм па пытаннях выхавання дзяцей;
- кантроль за работай устаноў адукацыі з дзецьмі і бацькамі з няўдалых сем'яў;
- аналіз і кантроль працы па занятасці навучэнцаў у пазаўрочны час;
- арганізацыя работы па аздараўленні навучэнцаў у канікулярны час у лагерах з дзённым і кругласутачным знаходжаннем;
- ажыццяўленне работы з прыёмнымі, апякунскімі сем'ямі, дзіцячым домам сямейнага тыпу, праверка ўмоў жыцця і выхавання непаўналетніх, змешчаных ў гэтыя сем'і.
Начальнік аддзела - АКСАМІТ Таццяна Міхайлаўна - тэл. 68-07-98; прыёмная - тэл./факс 68-29-61 (каб. 213)
Намеснік начальніка – СЕНЬКО Алена Іосіфаўна- тэл. 68-25-28 (каб. 209)


Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі
Асноўныя задачы:
- рэалізацыя на тэрыторыі раёна дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі;
- рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы масавай інфармацыі;
- рэалізацыя дзяржаўнай моладзевай палітыкі, каардынацыя дзейнасці арганізацый раёна ў сферы маладзежнай палітыкі ў мэтах забеспячэння абароны законных інтарэсаў моладзі на тэрыторыі раёна;
- забеспячэнне выканання заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якое рэгулюе сферу этнаканфесіянальных адносін;
- забеспячэнне ўзаемадзеяння райвыканкама з палітычнымі партыямі, прафесійнымі саюзамі, маладзежнымі, жаночымі і іншымі грамадскімі аб'яднаннямі;
- інфармацыйна-ідэалагічнае забеспячэнне правядзення ў раёне палітычных кампаній, акцый, свят, фэстаў, канферэнцый і іншых мерапрыемстваў, што маюць агульнадзяржаўнае, агульнаабласное, агульнараённае значэнне;
- каардынацыя працы дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войн, забеспячэнне належнага стану помнікаў і месцаў вайсковых пахаванняў, змешчаных на тэрыторыі  раёна;
- ажыццяўленне на тэрыторыі раёна кантролю за выкананнем заканадаўства пры правядзенні масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі раёна.
Начальнік аддзела -  ВАСІЛЕЎСКАЯ Алена Казіміраўна -  тэл. 738-960 (каб. 415)
Намеснік начальніка - МАСЕВІЧ Анжела Мікалаеўна -  тэл. 738-961 каб. 421)


Аддзел культуры
Асноўныя задачы:
- рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў раёне ў сферы культуры, мастацтвы, аховы гісторыка-культурнай спадчыны, масавай інфармацыі, выдавецкай дзейнасці па распаўсюдзе друкаваных изчатных выданняў і прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі;
- правядзенне ў раёне свят, фэстаў, канферэнцый і іншых мерапрыемстваў, якія маюць агульнадзяржаўнае, агульнаабласное, агульнараённае значэнне;
- правядзенне раённых культурных мерапрыемстваў, удзел у арганізацыі і правядзенні абласных, рэспубліканскіх і міжнародных культурных мерапрыемстваў;
- забеспячэнне выяўлення, уліку, вывучэнні і аховы аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны на тэрыторыі раёна, каардынацыя працы дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр ваяр, забеспячэнне належнага стану помнікаў і месцаў вайсковых пахаванняў, змешчаных на тэрыторыі раёна;
- арганізацыя і развіццё сістэмы паслуг у раёне ў сферы культуры;
- садзейнічанне развіццю культуры нацыянальных меншасцяў, што пражываюць на тэрыторыі раёна;
- арганізацыя садзейнічання і дапамогі ў задавальненні нацыянальна-культурных запатрабаванняў беларусаў і выхадцаў з Беларусі, якія пражываюць за мяжой, умацаванні іх сувязяў з Рэспублікай Беларусь;
- ажыццяўленне кантролю на тэрыторыі раёна за выкананнем заканадаўства пры правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў на тэрыторыі раёна, выкананнем заканадаўства ў вобласці аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
Начальнік аддзела -  КУЗЬМА Таццяна Мікалаеўна -  тэл. 68-22-34 (каб. 417)

Сектар спорту і турызму
Асноўныя задачы:
- распрацоўка і рэалізацыя рэгіянальных мэтавых праграм развіцця фізічнай культуры, спорту і турызму;
- укараненне ў практыку навукова абгрунтаванай сістэмы фізічнага выхавання насельніцтва, а таксама падрыхтоўкі спартсменаў;
- забеспячэнне масавасці фізічнай культуры, спорту і турызму, каардынацыя дзейнасці арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў па далейшым развіцці фізічнай культуры, спорту і турызму;
- правядзенне фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў, спаборніцтваў, вучэбна-трэніровачных збораў;
- забеспячэнне развіцця і эфектыўнага выкарыстання матэрыяльна-тэхнічнай базы для заняткаў фізічнай культурай, спортам і турызмам;
- распаўсюджванне перадавых ведаў па фізічнай культуры, спорце і турызме;
- развіццё фізічнай культуры, спорту і турызму ў арганізацыях Гродзенскага раёна, незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасці і формаў уласнасці, і грамадскіх аб'яднаннях;
- распрацоўка і ўкараненне новых унутраных і міжнародных турыстычных маршрутаў. 
Загадчык сектара - САЛАМА Віктар Яновіч - тэл. 73-89-46 (каб. 300, 3 эт.)
Галоўны спецыяліст сектара - ЖЭГАЛА Аляксандр Алегавіч