Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
230029, г. Гродна,
вул. Горкага, 51
Электронная пошта:
info@rik.by, grrik@mail.grodno.by
Тэлефон: 8 (0152) 72-01-40
Факс: 8 (0152) 72-16-17

Структурныя падраздзяленні

Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання
Асноўныя задачы:
- каардынацыя ў межах дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь развіцця дзейнасці сельскагаспадарчых, перапрацоўчых сельскагаспадарчую сыравіну і абслугоўваючых сельскую гаспадарку арганізацый раёна незалежна ад форм уласнасці;
- забеспячэнне ўкаранення дасягненняў навукі і тэхнікі ў сельскагаспадарчую вытворчасць раёна;
- стварэнне ўмоў для павелічэння рэсурсаў харчавання і сельскагаспадарчай сыравіны, паляпшэння забеспячэння насельніцтва раёна прадуктамі харчавання;
- забеспячэнне ў сельскагаспадарчых арганізацыях і арганізацыях, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку раёна, росту вытворчасці прадукцыі для задавальнення патрэбаў унутранага рынку, павелічэння колькасці і якасці аказваемых паслуг.
Першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення - АКСАМІТ Генадзь Тадэвушавіч - тэл. 74-07-44, прыёмная - тэл./факс 77-18-91
Першы намеснік начальніка ўпраўлення - ПАЛЯШЧУК Юрый Сяргеевіч - тэл. 77-03-99
Намеснік начальніка ўпраўлення - ЮХНЕЎСКІ Андрэй Францавіч - тэл. 74-17-41

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне
Асноўнымі задачамі ўпраўлення з'яўляюцца рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі і рашэнне комплексных праблем сацыяльна-працоўнай сферы па пытаннях:
- аплаты працы, яе ўмоў і аховы;
- пенсійнага забеспячэння;
- занятасці насельніцтва на рынку працы, развіцця і выкарыстання працоўных рэсурсаў;
- сацыяльнай абароны грамадзян пажылога ўзросту, ветэранаў, інвалідаў і іншых катэгорый грамадзян, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай падтрымцы;
- аказання практычнай і метадычнай дапамогі арганізацыям па абазначаных пытаннях.
Начальнік упраўлення - БУЛАЙ Ігар Мікалаевіч - тэл. 72-04-99
Намеснік начальніка ўпраўлення - ШЧУКА Ала Дзмітрыеўна - тэл. 74-10-78
Намеснік начальніка ўпраўлення - МАЛЫШКА Ганна Бернардаўна - тэл. 74-20-78
Тэл./факс 74-20-80

Упраўленне справамі
Асноўныя задачы:
- планаванне, арганізацыйна-тэхнічная падрыхтоўка і правядзенне пасяджэнняў райвыканкама, аператыўных нарад;
- арганізацыя і ажыццяўленне своечасовага і правільнага афармлення выканаўча-распарадчай дзейнасці райвыканкама і дакументацыйнае забеспячэнне дзейнасці райвыканкама і структурных падраздзяленняў райвыканкама;
- ажыццяўленне інфармацыйна-тэхнічнага суправаджэння афіцыйнага Інтэрнэт-сайта райвыканкама;
- фінансавае, матэрыяльна-тэхнічнае, гаспадарчае, транспартнае, інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці райвыканкама,
Начальнік упраўлення справамі - ГАГАЛУШКА Віктар Іванавіч - тэл. 96-97-97
Намеснік начальніка ўпраўлення, галоўны бухгалтар - ПОБАЛЬ Алена Уладзіміраўна - тэл./факс 72-29-82
Начальнік адміністрацыйна-гаспадарчага аддзела - РАШЧЭНЯ Аляксандр Яўгенавіч - тэл. 75-70-67

Землеўпарадкавальная служба
Асноўныя задачы:
- дзяржаўнае рэгуляванне ў вобласці зямельных адносін, аховы і рацыянальнага выкарыстання зямель на тэрыторыі раёна.
- дзяржаўнае рэгуляванне ў вобласці зямельных адносін, аховы і рацыянальнага выкарыстання зямель у 390 садаводчых таварыствах, размешчаных на тэрыторыі раёна.
Начальнік службы – галоўны дзяржаўны інспектар па выкарыстанню і ахове зямель Гродзенскага раёна - ДОРАШАЎ Ігар Пятровіч - тэл. 73-01-09
Намеснік начальніка службы - ГРЭСЕВА Наталля Аляксандраўна - тэл. 74-04-14
Начальнік аддзела рэгулявання зямельных адносін у садаводчых таварыствах - ЧАМБРОВІЧ Таццяна Міхайлаўна - тэл. 72-06-80
Начальнік аддзела землеўпарадкавання і зямельнага кадастру г. Скідзеля - БОЛТАЧ Міхаіл Казіміравіч - тэл. 974-071

Аддзел арганізацыйна-кадравай работы
Асноўныя задачы:
- арганізацыйнае забеспячэнне выканаўчай і распарадчай дзейнасці райвыканкама па кіраўніцтву дзяржаўным, гаспадарчым і сацыяльна-культурным развіццём раёна;
- арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў і ўтвораных ім органаў;
- павышэнне эфектыўнасці арганізацыйнай работы райвыканкама, Скідзельскага гарадскога і сельскіх выканаўчых камітэтаў;
- удасканаленне формаў і метадаў работы з кадрамі
Начальнік аддзела – СЕМАШКА Андрэй Францэвiч - тэл. 74-15-40
Намеснік начальніка аддзела – КОВАЛЬ Нона Аляксееўна - тэл. 74-06-21

Юрыдычны аддзел
Асноўныя задачы:
- садзейнічанне ў забеспячэнні захавання законнасці ў дзейнасці райвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і службовых асоб, Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў;
- аказанне прававой дапамогі выканаўчым камітэтам першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню, арганізацыям, падведамасным райвыканкаму;
- правядзенне юрыдычнай экспертызы праектаў рашэнняў, распараджэнняў старшыні райвыканкама і рашэнняў раённага Савета дэпутатаў;
- прадстаўленне інтарэсаў райвыканкама у судах і іншых дзяржаўных органах і арганізацыях па прававых пытаннях.
Начальнік аддзела - ЛОБАНЬ Наталля Аляксандраўна - тэл. 75-70-59

Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Асноўныя задачы:
- забеспячэнне арганізацыі работы райвыканкама па своечасоваму і поўнаму разгляду зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама спажывецкіх кааператываў (жыллёвых, жыллёва-будаўнічых, гаражных, гаражна-будаўнічых кааператываў, садаводчых таварыстваў і іншых), рэлігійных арганізацый, якія паступаюць у райвыканкам;
- арганізацыя асабістага прыёму грамадзян, у тым ліку - індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама прадстаўнікоў, юрыдычных асоб службовымі асобамі райвыканкама, абласных і рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання;
- арганізацыя правядзення "гарачых ліній" і "прамых тэлефонных ліній";
- вядзенне кнігі заўваг і прапаноў райвыканкама;
- арганізацыя працы з заявамі зацікаўленых асоб пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур па заяўным прынцыпе "адно акно".
Начальнік аддзела - БУЙНОЎСКАЯ Наталля Іосіфаўна - тэл. 72-10-11
Намеснік начальніка аддзела - СКОРБ Вольга Аляксандраўна - тэл. 74-01-23

Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі
Асноўныя задачы:
- забеспячэнне дзейнасці райвыканкама па вырашэнню пытанняў у галіне жыллёвых адносін, правядзенне дзяржаўнай жыллёвай рэформы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дарожнай дзейнасці, электрыфікацыі, сувязі, энергазберажэння і выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў, водазабеспячэння, цеплазабеспячэння, падрыхтоўкі арганізацый раёна да асенне-зімовага перыяду з падпісаннем пашпартоў гатоўнасці, санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва, добраўпарадкавання і ўтрымання тэрыторыі і населеных пунктаў, збору і нарыхтоўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў, разгляд зваротаў і заяў грамадзян па гэтых пытаннях.
Начальнік аддзела - ІАДКОЎСКІ Павел Антонавіч - тэл. 75-71-56

Аддзел эканомікі
Асноўныя задачы:
- распрацоўка агульных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна з улікам агульнадзяржаўных інтарэсаў, мясцовых умоў і рэсурсаў;
- аналіз і прагназаванне найважнейшых сацыяльна-эканамічных працэсаў;
- каардынацыя дзейнасці прамысловых арганізацый па выкананню прагнозных паказчыкаў;
- каардынацыя дзейнасці арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў у сферы гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва, ажыццяўленне кантролю за выкананнем заканадаўства ў гэтых сферах;
- вядзенне Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у раёне.
Начальнік аддзела - БАРЫСЕВІЧ Ганна Пятроўна - тэл. 96-04-70
Намеснік начальніка аддзела - КАВАЛЬЧУК Валянціна Віктараўна - тэл. 75-72-39

Аддзел архітэктуры і будаўніцтва
Асноўныя задачы:
- рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы горадабудаўнічай і архітэктурнай дзейнасці, прыняцце абгрунтаваных горадабудаўнічых і архітэктурных рашэнняў пры размяшчэнні, праектаванні і будаўніцтве аб'ектаў з мэтай арганізацыі паўнавартаснага асяроддзя пражывання, якое адказвае сучасным функцыянальным, экалагічным, санітарна-гігіенічным і эстэтычным патрабаванням.
Начальнік аддзела - ГАРБАЧОВА Валянціна Яўгенаўна - тэл./факс 77-30-17
Намеснік начальніка аддзела - СЯЛЯЎКА Наталля Міхайлаўна - тэл. 74-13-20

Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану
Асноўныя задачы:
- праводзіць рэгістрацыю нараджэння, смерці, заключэння і скасавання шлюбу, усынаўлення (удачарэння), устанаўлення бацькоўства, перамены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку;
- рыхтуе дакументы і складае заключэнні аб унясенні змяненняў, дапаўненняў і выпраўленняў у запісы актаў грамадзянскага стану, аднаўляе і анулюе запісы актаў грамадзянскага стану на падставе рашэння суда:
- вядзе ва ўстаноўленым парадку ўлік запісаў актаў грамадзянскага стану, праведзеных у межах Гродзенскага раёна;
- выдае паўторныя пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану і даведкі, якія тычацца рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, выдае копіі запісаў актаў грамадзянскага стану па запытах пракуратуры, суда, органаў следства, дазнання і натарыята, а таксама консульскім установам Рэспублікі Беларусь, органам загса і Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Начальнік аддзела - БАШКЕВІЧ Людміла Аляксееўна - тэл. 74-15-03

Фінансавы аддзел
Асноўныя задачы:
- эфектыўнае правядзенне дзяржаўнай бюджэтна-падаткавай палітыкі, ажыццяўленне рэгулявання і кіравання ў фінансавай сферы дзейнасці, каардынацыя дзейнасці ў гэтай сферы органаў мясцовага кіравання і самакіравання раёна;
- састаўленне праекта бюджэта раёна і прадстаўленне яго на разгляд райвыканкама, арганізацыя работы па размеркаванню фінансавых, у тым ліку валютных рэсурсаў раёна, правядзенне ў межах сваёй кампетэнцыі мерапрыемстваў па своечасоваму і поўнаму паступленню ўсіх даходаў, прадугледжаных у бюджэце раёна эканомнаму і мэтаваму расходаванню сродкаў бюджэту, мэтавых бюджэтных і пазабюджэтных фондаў Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама;
- ажыццяўленне сумесна з галоўным упраўленнем Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці (далей - галоўнае ўпраўленне), падатковымі і іншымі кантралюючымі органамі кантролю за выкананнем фізічнымі і юрыдычнымі асобамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы бюджэтна-фінансавых адносін, у тым ліку валютнай дысцыпліны, за выкананнем імі фінансавых абавязацельстваў перад дзяржавай;
- кантроль за выкананнем фінансавых інтарэсаў раёна.
Начальнік аддзела - БУЖЫНСКАЯ Яніна Браніславаўна - тэл. 74-15-43
Намеснік начальніка – МІХНЕВІЧ Андрэй Часлававіч - тэл. 74-10-43
Намеснік начальніка - МАТУСЕВІЧ Тамара Вікенцьеўна - тэл. 74-04-12

Аддзел адукацыі, спорту і турызму
Асноўныя задачы:
- рэалізацыя прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, фізічнага выхавання, спорту і турызму, ажыццяўленне кіраўніцтва і кантролю ў дадзеных сферах, стварэнне сістэмы бесперапыннай адукацыі ў раёне;
- прапаганда сярод насельніцтва здаровага ладу жыцця;
- забеспячэнне выканання заканадаўства ў сферы адукацыі, выхавання, аховы дзяцінства;
- арганізацыя кіраўніцкай дзейнасці і ўнутранага кантролю ва ўстановах дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі;
- арганізацыя выканання ўсенавуча ў раёне;
- арганізацыя правядзення прафарыентацыйнай работы сярод навучэнцаў;
- размеркаванне выпускнікоў устаноў па каналах далейшага працаўладкавання;
- арганізацыя сістэмы выхаваўчай работы ў раёне;
- рэалізацыя раённых і рэспубліканскіх праграм па пытаннях выхавання дзяцей;
- кантроль за работай устаноў адукацыі з дзецьмі і бацькамі з няўдалых сем'яў;
- аналіз і кантроль працы па занятасці навучэнцаў у пазаўрочны час;
- арганізацыя работы па аздараўленні навучэнцаў у канікулярны час у лагерах з дзённым і кругласутачным знаходжаннем;
- ажыццяўленне работы з прыёмнымі, апякунскімі сем'ямі, дзіцячым домам сямейнага тыпу, праверка ўмоў жыцця і выхавання непаўналетніх, змешчаных ў гэтыя сем'і.
Начальнік аддзела - АКСАМІТ Таццяна Міхайлаўна - тэл. 72-15-85; прыёмная - тэл./факс 77-27-31
Намеснік начальніка – .... - тэл. 74-06-20
Намеснік начальніка - САЛОМА Віктар Янавіч - тэл./факс 74-07-11

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі
Асноўныя задачы:
- рэалізацыя на тэрыторыі раёна дзяржаўнай інфармацыйнай, маладзёжнай палітыкі, дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры, аховы гісторыка-культурнай спадчыны;
- забеспячэнне выканання заканадаўства ў сферы этнаканфесійных адносін.
- забеспячэнне ўзаемадзеяння з палітычнымі партыямі, прафесійнымі саюзамі, моладзевымі, творчымі і іншымі грамадскімі аб'яднаннямі;
- інфармацыйна-ідэалагічнае забеспячэнне правядзення ў раёне палітычных кампаній, акцый, святаў, фестываляў, канферэнцый і іншых мерапрыемстваў;
- каардынацыя работы дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў;
- правядзенне раённых культурных мерапрыемстваў, удзел у арганізацыі і правядзенні абласных, рэспубліканскіх і міжнародных культурных мерапрыемстваў;
- арганізацыя і развіцце сістэмы паслуг у сферы культуры;
- рэалізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, узаемадзеянне з маладзёжнымі і дзіцячымі грамадскімі аб'яднаннямі, ажыццяўленне мер па падтрымцы таленавітай і творчай моладзі.
Начальнік аддзела - РАМАНОВІЧ Наталля Іосіфаўна - тэл./факс 74-07-14
Намеснік начальніка - КУЗЬМА Таццяна Мікалаеўна - тэл. 74-55-80
Намеснік начальніка - ВАСІЛЕЎСКАЯ Алена Казіміраўна - тэл. 74-55-80