Асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам Гродзенскага райвыканкама праводзіцца ў адпаведнасці з
графікам, зацверджаным старшынёй Гродзенскага райвыканкама.
Прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Гродзенскім райвыканкаме праводзіцца па папярэднім запісе.
Запіс на прыём да кіраўніцтва Гродзенскага райвыканкама ажыццяўляецца ў аддзеле па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама (каб. №316) або па тэлефоне:
+375152738906.
Калі на дзень асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб'яўлены непрацоўным, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім працоўны дзень.